| | 15 ДЕКАБРЯ 2015 (Вторник) 10:40:40 20 снежня, у нядзелю, у Інстытуце тэалогіі адбудзецца лекцыя протаіерэя Сергія Гардуна "Гісторыя перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову". Пачатак у 14.00.
Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Мерапрыемства пройдзе па адрасу: пр.Незалежнасці, 24, аўд. 307.
Даведка:
Сергій Гардун - клірык мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі. З 2005 г. - загадчык кафедры біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі ім. свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Айцец Сергій - сябра Беларускай Біблейскай камісіі. З 1996 года ён актыўна і паслядоўна перакладае на беларускую мову богаслужэбныя і літургічныя тэксты. Пераклаў на беларускую мову і склаў “Праваслаўны малітваслоў”, Бажэственную літургію свяцiцеля Іаана Залатавуста, Вялікую вячэрню, чыны Хрышчэння і Вянчання, паследаванне Заручын.
/ sobor.by/ (просмотров 2454) |