| | 9 АВГУСТА 2021 (Понедельник) 12:51:38 Суботні дзень, 7 жніўня, для брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага приходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" пачаўся з прыемных збораў і падарожжа на прыроду.
Месца для адпачынку было выбрана пад Ракавам, каля ракі Іслач, у некалькіх дзясятках кіламетраў ад Мінска. Надзвычайная прырода, сасновы лес і прыемная кампанія: усе гэта зрабіла адпачынак незабыўным.
Мінскае праваслаўнае моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" запрашае маладых людзей прыняць удзел у жыцці брацтва. Братчыкамі могуць стаць усе жадаючыя.
Жыццё брацтва - гэта:
- удзел у паломніцтвах, экскурсіонных паездках і велапаходах
- пазнавальныя гутаркі і лекцыі
- адпачынак на прыродзе
- удзел у дабрачынных акцыях
- арганізацыя спартыўных спаборніцтваў
- царкоўна-прыхадское служэнне
- пастаноўка спектакляў.
Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па панядзелках у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65.
Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група ў vk./ sobor.by/ (просмотров 1463) |