| | 18 ДЕКАБРЯ 2015 (Пятница) 12:36:48 Падчас узнагароджання прызёраў журналісцкага пралайф-конкурсу "Жыццё пад сэрцам" 19 снежня пройдзе збор сродкаў у падтрымку будаўніцтва новага дзіцячага хоспіса.
Грошы патрэбныя на завяршэнне ўнутраных аздобных прац і набыццё дарагога абсталявання, без устаноўкі якога немагчыма ўвесці будынак у эксплуатацыю. Калі сродкі сабраць не атрымаецца, будоўлю прыйдзецца "замарожваць", а гэта пацягне вялікія дадатковыя выдаткі і адкладзе на няпэўны час магчымасць аднавіць працу.
Нагадаем, узнагароджанне адбудзецца па адрасу вуліца Старавіленская 131. Пачатак у 14:00. Прызёрамі конкурсу сталі: 1-е месца — Павел Міцкевіч ( "Комсомольская правда в Белоруссии" ), 2-е— пралайфер Юлія Чырва, 3-е — Алена Шабуня (Krynica.info).
krynica.info / sobor.by/ (просмотров 2257) |