Настаяцель кафедральнага сабора Гародні пераклаў на беларускую мову малітвы Літургіі Іаанна Залатавуста
12 АВГУСТА 2015 (Среда) 17:09:29 Дзякуючы традыцыі суботніх і нядзельных літургій на беларускай мове ў прыходзе Каложскай царквы ў Гродне, пратаіерэю Георгію Рою, былому клірыку гэтага храма, а зараз настаяцелю Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гародні давялося пэўны час рэгулярна служыць Літургію на беларускай мове. Дзякуючы працы прафесара протаіерэя Сергія Гардуна, былі зроблены пераклады ўсіх тых тэкстаў літургіі, якія гучаць у храме падчас богаслужэння. Але ёсць, як вядома, і тыя малітвы, якія святар чытае “тайна” і іх пераклад у нашай Беларускай Праваслаўнай Царкве пакуль што не рабіўся. Па гэтай прычыне падчас Літургіі святар вымушаны пераключацца з беларускага тэксту на тэкст царкоўна-славянскі і наадварот. Зразумела, што гэта выклікае пэўную нязручнасць. Дадзеная сітуацыя падштурхнула Георгія Роя да таго, каб пазнаёміцца з тэкстамі перакладаў “тайных малітваў”, якія былі зроблены А. Надсанам і С. Горбікам. - Па многіх прычынах ні адзін варыянт перакладаў мяне не задаволіў, - распавядае святар. - Параўноўваючы гэтыя тэксты са старажытнагрэчаскім арыгіналам, можна было лёгка заўважыць цэлы шэраг недакладнасцей і нават памылак перакладу. Шмат пытанняў узнікала ў дачыненні да выкарыстанай перакладчыкамі лексікі і тэрміналогіі. Гэтая сітуацыя вымусіла зрабіць наступны крок: спробу самастойнага перакладу, які і прапаную. На якіх прынцыпах грунтуецца гэты пераклад? 1. Максімальная набліжанасць да арыгінальнага грэчаскага тэксту. 2. Захаванне сувязі з царкоўна-славянскім тэкстам на лексічным, семантычным, сінтаксічным узроўнях. Захаванне такой сувязі лічу прынцыпова важным па некалькіх прычынах: - Царкоўна-славянская мова моцна паўплывала на беларускую мову праз пісьменства і творчасць нашых асветнікаў. Царкоўна-славянская і беларуская мова арганічна звязаныя паміж сабою, і гэта тая спадчына, якая дапамагае глыбей разумець мову беларускага народа. - Сувязь пераклада з царкоўна-славянскай лексікай і сінтаксісам несумненна паспрыяе лепшай акцэптацыі гэтых тэкстаў у асяроддзі праваслаўных беларускамоўных святароў. Блізкасць да царкоўна-славянскага тэксту дапаможа распазнаць гэтыя тэксты ні як штосьці прынцыпова новае, а наадварот, як нешта тое, што арганічна звязана з традыцыйным і звыклым тэкстам. 3. Выкарыстанне лексікі і тэрміналогіі з перакладаў Сергія Гардуна. Гэта неабходна для таго, каб агульныя тэксты літургіі і тэксты святарскіх малітваў былі падобнымі і не моцна адрозніваліся. Стварэнне агульнапрынятай беларускай праваслаўнай літургічнай лексікі вельмі важная і неабходная задача. Спадзяюся, у мяне атрымалася здейсніць сваю працу ў рэчышчы, вызначаным перакладамі а. Сергія. Пераклад на беларускую мову рабіўся са старажытнагрэчаскага тэксту літургіі свяціцеля Іаанна Златавуста па выданні манастыра Сіманапетра (Афон) 2008 г.[1] Пры перакладзе выкарыстоўваліся царкоўна-славянскія тэксты літургіі па выданні Выдавецкага савету РПЦ 2004 г.[2] Для пераклада і параўнання тэксты беларускіх перакладаў літургіі: А. Надсана[3], пераклад БАПЦ пад рэдактурай С. Горбіка.[4] 4. Падчас работы над перакладам даводзілася звяртацца да розных слоўнікаў і даведнікаў: · Древнегреческо-русский словарь. И. Х. Дворецкий, под ред. С. И. Соболевского. Словарь издан государственным издательством иностранных и национальных словарей, Москва, 1958. Компьютерная версия - Сергей Гурин, Томск, 2005. · Lampe G.W.H. A Patristic Greek Lexicon. Oxford 1961 · The Online Liddell-Scott-Jones Greek-English Lexicon. · Henry George Liddell, Robert Scott. An Intermediate Greek-English Lexicon. · A Digital Library of Greek Literature. THESAURUS LINGUAE GRAECAE. · Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. 1977-1984 гг. · Электронная версія Тлумачальнага слоўніка: http://www.skarnik.by/ · Руска - беларускі слоўнік. Электронная версія: http://www.skarnik.by/ 5. Пераклад літургійных малітваў падаецца ў дзвюх параўнальных табліцах: · Грэчаскі – царкоўна-славянскі – аўтарскі. · Пераклад А. Надсана – пераклад С. Горбіка – аўтарскі. З вынікам працы айца Георгія Роя - падрабязным параўнальным перакладам малітвы Літургіі свяціцеля Іаанна Златавуста на беларускую мову - можна пазнаёміцца на сайце Гродзенскай епархіі >>> orthos.org/ sobor.by/ (просмотров 3599) |
Новости разделов: