BEL ENG DEU FRA



Нацысты і камуністы намаляваны сярод грэшнікаў у пекле на царкоўнай фрэсцы

  
3 СЕНТЯБРЯ 2009 (Четверг) 14:45:55
У манастыры Лупша ў Румыніі на фрэсцы Страшнага суду маюцца выявы групы людзей, якія трымаюць 2 сцягі - адзін са свастыкай, другі з сярпом і молатам. Сярод грэшнікаў намаляваны таксама Сталін і Гітлер. Над фрэскай працаваў іканапісец Нікалае Сава і група яго вучняў у 1997 годзе. Ён адзначыў, што падобныя выявы распаўсюджаны ў розных месцах і маюць сваю гісторыю. Напрыклад, у храмах Паўночнай Малдавіі сустракаюцца фрэскі, дзе намаляваны туркі, венгры і паганцы. А на адной з фрэсак у храме Прасвятой Багародзіцы ў мястэчку Аксіуполі на Поўначы Грэцыі ёсць выява Леніна, які стрыжэ бараду ў святога Лукі (Война-Ясенецкага). Гэтая выява сімвлізуе пераследаванне Царквы з боку бальшавікоў. /Па матэрыялах regions.ru/Ксенія Пукст/ фото с сайта:newsru.com
(просмотров 1361)





Новости разделов:



Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.