BEL ENG DEU FRA



Па маршруце духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Ружаны - Целяханы - Лагішын

 
  
18 ОКТЯБРЯ 2018 (Четверг) 14:30:43
У Ружанах нас сустракалі пад адноўленай брамай знакамітага палаца Сапегаў - сімвала паселішча.

Хрэсны ход рушыў да плошчы, дзе побач дзве гістарычныя святыні - каталіцкі касцёл і праваслаўная Свята-Петра-Паўлаўская царква. На богаслужэнне сабраліся святары і вернікі з наваколля. Малітва была доўгай і шчырай, пасля людзі прымалі Святы Агонь, а мы гутарылі з настаяцелем храма айцом Аляксандрам Сеням.

Пасля, ля храма, заклалі Сад малітвы. Гэта вельмі даўняя і прыгожая традыцыя экспедыцыі. Звычайна у кожным месцы нам перадаюць зямліцу, якая потым падсыпаецца пры пасадцы дрэваў. Так у Садах малітвы яднаюцца святыя куточкі Айчыны.

Пакідаем Ружаны.... Мінаем знакаміты палац, разбураны яшчэ ў Першую сусветную вайну. А ў Целяханах нас сустракаюць ля мемарыяла воінам-вызваліцелям Вялікай Айчыннай.

Ля Свята-Траецкага храма адбылася творчае спатканне з месцічамі. Нас вітае даўні сябра экспедыцыі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Фёдаравіч Велікаселец.

Храм у Целяханах аднавіўся пасля Першай сусветнай вайны, яшчэ за польскім часам, дзякуючы намаганням святара Іаана Струкоўскага. Адметны, драўляны, у атачэнні саду і кветнікаў.

Месцічы кажуць: назва Целяханы паходзіць ад словазлучэння “Цела хана”. Існуе паданне, што некалі, пры нашэсці татар, якія пацярпелі моцнае паражэнне, тут быў пахаваны хан-ваеначальнік.

Вядомы Целяханы каналам імя Агінскага, які пралягае праз паселішча.

Па дарозе да Лагішына заўважаем доты, як на Святым Полі, пад Баранавічамі. Гэта знакі Першай сусветнай вайны. Непадалёку, у Мокрай Дубраве, пахаванне Рымы Івановай - сястры міласэрнасці, якая павяла ў атаку салдат і атрымала смяротнае раненне.

Частку ўдзельнікаў экспедыцыі запрашаюць на Урок міру ў лагішынскую сярэднюю школу - тут памятаюць пра гора і страты, пра подзвігі абаронцаў Айчыны. Астатнія скіроўваюцца да Дома міласэрнасці. Ініціятарам яго стварэння стала каталіцкая абшчына Лагішына. Дзесяць гадоў пашло на збор сродкаў, праектаванне і будаўніцтва. Цяпер тут знаходзяць прытулак састарэлыя людзі, многія - адзінокія з навакольных вёсак. Прымаюць каталікоў і праваслаўных, людзей іншага веравызнання і няверуючых. Праваслаўны і каталіцкі святары праводзяць набажэнствы і спавядаюць нямоглых, тут людзі знаходзяць Бога.

Ад Дома міласэрнасці пачынаецца хрэсны ход, а на плошчы, дзе праваслаўны і каталіцкі храмы побач, ужо гудуць званы...

Слухайце праграму “Святло душы” 20 кастрычніка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2FM).

На фота - царква Святой Тройцы ў Целяханах. Аўтар фота Аляксандр Строкач, radzima.org.

/ sobor.by/

(просмотров 2530)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.