"Пакроўская сустрэча за кавай": 12 кастрычніка ў прыходзе свяціцеля Спірыдона Трыміфунтскага

  12 кастрычніка ў прыходзе свяціцеля Спірыдона Трыміфунтскага ў горадзе Мінску адбудзецца "Пакроўская сустрэча за кавай".

Пачатак у 11.00.

Мерапрыемства пройдзе ў храме прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ.

Спікер - Павел Булаты, кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі кавы.

Якую каву пілі нашы продкі? Калі і як яна з'явілася і стала любімым напоем беларусаў?

Кава прышла да нас амаль чатыры стагоддзі таму і яе палюбілі. Каву пілі ўсе: ад каралеўскага дваоа да месцічаў. У маентках каву пілі на адмысловай цырымоніі.

У праграме гістарычны экскурс аб тым:

- як з'явілася кава за сталамі нашых продкаў

- калі кава стала любімым напоем

- якую каву пілі ў старадаўнія часы.

Таксама чакае дэгустацыя шыкоўнай кавы.

Уваход вольны.

Адрас: мінск, вул. Шамякіна, 16/1.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.