BEL ENG DEU FRA



Памяцi славутага навукоўца-славiста Iвана Чароты

 
  
9 НОЯБРЯ 2024 (Суббота) 11:14:11
7 лістапада адышоў да Госпада славуты навуковец-славіст, доктар філалагічных навук, прафесар Белдзярджуніверсітэта, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" Іван Аляксеевіч Чарота. Яго спачын – вялікі сум і горыч як для навуковай супольнасці, так і для ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Новаспачылы Іван Чарота – гэта яркі прыклад самаадданага служэння Царкве і Бацькаўшчыне. Ён безадказна і самаахвярна аддаваў свае сілы на даследаванне і абгрунтаванне выключнай ролі Праваслаўя для беларускага народу.

Нарадзіўся Іван Аляксеевіч 16 верасня 1952 года ў простай сялянскай сям'і ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна, дзе і скончыў базавую школу. Як згадвала яго маці Ганна Паўлаўна, сын рос жвавым, выяўляў рознабаковую цікавасць да навакольнага свету, дапамагаў бацькам па хатняй гаспадарцы і на калгаснай жывёлагадоўчай ферме. У 1969 годзе паступіў на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння якога пачаў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Амаль за паўстагоддзя ён як таленавіты педагог падрыхтаваў цэлую плеяду беларускіх філолагаў, перадаючы ім адказнае стаўленне да гістарычнай праўды, глыбокую ўдумлівасць, уважлівасць да слова, любоў да роднай культуры і павагу да культур іншых народаў.

Іван Чарота вядомы для навуковай супольнасці як вядучы славіст Беларусі, высокааўтарытэтны спецыяліст у галіне параўнальнага літаратуразнаўства і культуралогіі, аўтар больш як 250 навуковых прац, у тым ліку, прысвечаных беларускай хрысціянскай літаратуры. Ён з’яўляўся членам Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, членам Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Сербіі. Быў удастоены шматлікіх навуковых узнагарод, а таксама ўзнагарод Беларускай, Сербскай, Польскай, Рускай Праваслаўных Цэркваў.

Яго пераклады сербскіх праваслаўных аўтараў будуць і надалей спрыяць умацаванню веры нашага народа. Галоўны напрамак навуковай дзейнасці Івана Чароты – духоўна-маральнае адраджэнне, развіццё славянскай культуры ў свеце.

Ягоная шматгадовая дзейнасць у складзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы засведчыла запатрабаванасць і дабрадайнасць беларускай мовы ў перакладах Свяшчэннага Пісання на родную мову.

Як чалавек, паглыблены ў праваслаўную традыцыю сербскага народа, Іван Аляксеевіч быў трывалым мастом тысячагадовай праваслаўнай традыцыі сербскага і беларускага народаў. Служыў умацаванню сувязяў нашых народаў і пры яго непасрэдным удзеле гэтыя сувязі імкліва развіваліся.

Палымяныя выступленні Івана Аляксеевіча падчас экспедыцыі "Дарога да святыняў", у якой ён браў удзел больш за дваццаць гадоў, былі вельмі змястоўнымі і запатрабаванымі. Таленавіты прамоўца, ён мог данесці да простых людзей важныя сэнсы нашай гістарычнай спадчыны.

Іван Аляксеевіч Чарота – глыбокі, грунтоўны асветнік сучаснасці, нястомны руплівец на ніве беларускай культуры і духоўнасці. Безумоўна, яго спадчынана заўжды застанецца вялікай каштоўнасцю для нашага народа.

Шчырыя спачуванні сям’і спачылага: жонцы Надзеі Мікалаеўне, сынам Аляксею і Уладзіміру, а таксама калегам, прыхаджанам Петра-Паўлаўскага сабора ў горадзе Мінску, землякам.

Вечная памяць новаспачыламу рабу Божаму Іаану!

Душа яго няхай у дабры спачывае, і памяць яго з роду ў род!

/ sobor.by/ church.by

(просмотров 308)





Новости разделов:

Церковь и общество

12 НОЯБРЯ 2024
Творчы занятак па матывах казачнага двана «Красналюдка - казанiк бай» адбудзецца ў Музеi беларускай маляванкi 14 лістапада
12 НОЯБРЯ 2024
«Однажды ты станешь настолько взрослым, что снова начнешь читать сказки»: детские книги «Sobor.by» рекомендует» (3 часть)
12 НОЯБРЯ 2024
В Минске открылась выставка сербской монахини Марии (Антич) «Святые Новомученики Ясеновацкие в свете Воскресения»
11 НОЯБРЯ 2024
«Гаджеты и дети»: подкаст с психологом Ириной Самуйловой
11 НОЯБРЯ 2024
ТВ "Союз". 33-ий по счету престольный праздник встретил самый большой строящийся на пожертвования храм Беларуси
9 НОЯБРЯ 2024
Памяцi славутага навукоўца-славiста Iвана Чароты
7 НОЯБРЯ 2024
10 ноября в Минске состоится встреча-беседа с Фредерикой де Грааф
6 НОЯБРЯ 2024
7 ноября золотошвеи прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" празднуют память своей небесной покровительницы
5 НОЯБРЯ 2024
Всех скорбящих Радость
4 НОЯБРЯ 2024
Лавришево - место, куда хочется возвращаться: 5 ноября в монастыре отметят день памяти преподобного Елисея Лавришевского
3 НОЯБРЯ 2024
В Минске состоялись торжества в честь 35-летия Белорусского Экзархата и 10-летия Минской митрополии
2 НОЯБРЯ 2024
Присоединяйтесь к новым этапам проекта «Отражение света Полоцкой земли в Православной Беларуси»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.