| | 22 ОКТЯБРЯ 2010 (Пятница) 18:09:29 Па ініцыятыве міжканфесійнай місіі “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” ў Доме “Кінанія” адбылося пасяджэнне міжканфесійнай царкоўнай Рады сумесна з прадстаўнікамі Рэспубліканскага аб’яднання пчаляроў “Бортнік”. Гаворка ішла аб захаванні традыцый і інавацыях у пчалярскай справе. Вялікую цікавасць да гэтага рамяства праявілі многія прыходы і манастыры Беларусі, напрыклад насельнікі мужчынскай Свята-Засіма- Саваціеўскай абіцелі з вёскі Вялікая Кракотка Гродзенскай вобласці. Напэўна, многія з паломнікаў ласаваліся тут духмяным свежым мёдам. Між іншым, спецыялісты падкрэслілі ,што манахі першымі і засвоілі пчалярства.: ў Кіева-Пячэрскай лаўры знойдзены рэшткі самай дасканалай сістэмы догляду пчол сярод славян Аб’яднаць сакрэты сівой даўніны з найноўшымі дасягненнямі і сучасным інвентаром –такую задачу паставілі перад сабою удзельнікі гэтай сустрэчы.Вырашана таксама актыўна выкарыстоўваць прадукты пчалярства ў сацыяльных праграмах царквы./sobor.by/ (просмотров 2050) |