BEL ENG DEU FRA



Праграма «Святло душы» раскажа пра маладзёжны адукацыйны форум «Quo vadis?»

 
  
5 ДЕКАБРЯ 2013 (Четверг) 15:52:43
Чарговы выпуск праграмы «Святло душы» раскажа пра маладзёжны адукацыйны форум «Quo vadis?», які сабраў каля сотні ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Форум прайшоў у трэці раз, яго арганізатарамі выступіла аб'яднанне моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. «Камо грядеши, Господи?» ( Куды Ты ідзеш, Гасподзь?,лацінскае- Quo vadis, Domine?), прамовіў апостал Петр, пакідаючы Рым падчас ганенняў, калі сустрэў на сваім шляху Хрыста. У пераносным сэнсе словы «Камо грядеши?» прапануюць задумацца, якімі духоўнымі арыенцірамі чалавек кіруецца ў жыцці, таму першы дзень форуму прапанаваў паразважаць на тэму “Справы дабра ў сучасным свеце”.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы разам са святарамі, якія працуюць з праваслаўнай моладдзю. У гомельскай епархіі гэтым актыўна займаецца архімандрыт Сава Мажука, які пачаў размову на тэму меры дабра ў свеце: “ Известна притча о сеятеле.... Одно зерно упало при дороге, другое - на камень, третье - в тернии и только четвертое - на благодатную почву и принесло плод. В этой притче показана определенная евангельская статистка: только одна четверть добра выживает, усваивается, три четверти - гибнет. В каждой конкретной ситуации «непонятое» или «не принятое» добро очень ранит нас. Для нас очень важно, чтобы кто-то заметил то добро, которое мы делаем, подбодрил нас на этом пути. А в жизни зачастую происходит так: мы делаем добро, ждем одобрения, не получаем его и опускаем руки. В результате мы «оцарапаны» друг другом. Нами усваивается, «не заподазривается» в тайном умысле только одна четвертая добра. Мы знаем, что Господь желает нам добра, почему же путь добра трагичен в этом мире?”....

Пытанне наконт меры дабра ў свеце выклікала жывое абмеркаванне ў групах, а закончыліся практычнай справай. Спачатку прадстаўніца інтэртэт-партала TUT.BY Яўгенія Чарняўская расказала пра сучасныя сацыяльныя інтэрнэт-праекты, а потым прапанавала правесці “майстэрню сацыяльных праектаў”. Узброеныя ватманам, маркерамі, маладыя людзі разбіліся на групы і горача ўзяліся за працу. Трэба было сумесна распрацаваць ідэю пэўнай сацыяльнай дапамогі і яе рэалізацыю ў інтэрнэт-прасторы. Потым прадстаўнік кожнай групоўкі коратка презентаваў праект. Дарэчы, адзін з іх, які назвалі лепшым, называўся “Порцыя дабра” і прапаноўваў ежу для малазабяспечаных людзей.

Самым важным момантам форуму была Літургія, якая адбылся ў храме Ражджаства Іаана Прадцечы, што ў весцы Аляхновічы. Разам з архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміям яе правялі настаяцель Свята - Петрапаўлаўскага сабора Мінска, духаўнік АМБПЦ Георгій Латушка, наместнік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы Іаан Транько, духавенства, якое прымала ўдзел у форуме.

Праваслаўная моладзь не только слухала лекцыі і ўдзельнічала ў дыскусіях, адна з якіх была прысвечана праблемам экалогіі і футуралогіі. Былі розныя займальныя гульні, такія як “фотапаляванне” . Дарэчы, форум праходзіў ў маляўнічым месцы- на базе адпачынку “Алеся” пад Аляхновічамі. На вольным паветры трэба было інсцэніраваць евангельскую прытчу і сфатаграфаваць вынік сваіх намаганняў, каб іншыя маглі здагадацца, якая прытча мелася на ўвазе. Вечарамі моладзь сустракалася са сасвятарамі, вяліся доўгія задушэўныя размовы, у якіх было месца і песням.

Слухайце праграму “Святло душы” 7 і 21 снежня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by
(просмотров 2642)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
20 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
20 АВГУСТА 2024
О святынях Вилейщины расскажет программ «Свет души»
30 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.