Праваслаўныя святкуюць Увядзенне

   Сёння радаснае свята - дзень Увядзення ў храм Прасвятой Багародзiцы. Гэтае свята, гэтая падзея сама па сабе радасная таму, што многія ў гэты дзень убачылі, як Гасподзь адказвае на малітвы, як Гасподзь пачуў малітвы святых бацькоў Прасвятой Багародзіцы Іакіма и Анны - нарадзілася ў іх дзіця, - і як яны выканалі сваё абяцанне Госпаду.
А яны абяцалі прысвяціць гэтае дзіця на служэнне Богу. И вось толькі споўнілася тры гады іхней дачцэ Марыі, яны ўрачыста павялі яе ў храм, дзе пакінулі на выхаванне. Сваё такое доўгачаканае, такое жаданае дзіця - самае дарагое , што яны мелі, - яны аддалі Госпаду. Яны прывялі яе ў храм - у самае святое на зямлі месца. Мы можам гэтага не зразумець , можам падумаць: «як яны маглі растацца са сваім дзіцем?» Але яны ведалі, што нідзе для дзіцяці няма месца лепш, чым у храме; яны ведали, што ў храме асаблівая прысутнасць Божая, што ў храме асаблівая благадаць Божая, што менавіта ў храме ўзрастанне чалавека адбываецца так, як яно задумана Богам - у паўнаце. У гэтым, можна сказаць, увесь сэнс нашага жыцця - у якой ступені кожнаму з нас удасца выканаць прызначэнне Божае. Выканаць вось гэтую задуму Божыю пра чалавека, здейсніць, рэалізаваць гэта ў сабе, як апостал Павел кажа, «вырасці ў поўную меру ўзросту Хрыстовага».

И вось у гэты дзень, у гэтае свята, разважаючы пра гэтую падзею, мы, па-першае, можам павучыцца ў святых богабацькоў Іакіма и Анны іх вернасці Богу, іх адданасці Богу, таму, як яны выканалі перад Богам сваё абяцанне. І мы таксама можам убачыць, як атмасфера храма Божага, благадаць, якая ёсць у Храме Божыім, дапамагла маленькай дзяўчынцы стаць жывым Храмам Божыім - стаць Той, Якая ў Сабе, у Сваім улонні спадобілася ўмясціць Бога и таму называецца «жывым адушаўленным Храмам Божыім».
Але и ўсе мы – кожны хрысціянін - так сама пакліканы да таго, каб стаць храмам Духа Святога. Як гэта дасягаецца? Гэта дасягаецца праз малітву, гэта дасягаецца праз пост, і гэта нам асабліва трэба памятаць. У гэтыя дні – у дні ражджэственскага посту, калі мы рыхтуемся да сустрэчы свята Нараджэння Хрыстовага, - кожны з нас можа стаць храмам Божыім: мы атрымалі благадаць Божыю ў Таінстве Хрышчэння, мы атрымалі благадаць Божыю ў Таінстве Мірапамазання, мы атрымліваем кожны раз благадаць Божыю ў Таінстве Пакаяння, калі каімся ў сваіх грахах - Гасподзь нам іх даруе. Мы атрымліваем благадаць Божыю, калі прычашчаемся Святых Таін Хрыстовых. І вось у гэты перыяд - у перыяд чакання Нараджэння Хрыстовага, у перыяд посту - нам, праваслаўным хрысціянам, трэба абавязкова ўсім паспавядацца и прычасціцца Святых Хрыстовых Таін.
Мы праслаўляем сёння Прасвятую Багародзіцу, і мы жадаем усім, и сабе таксама, каб кожны з нас, удастоіўся быць храмам Бога Жывога. Амінь.

/ sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун.
(просмотров 3077)





Новости разделов:

Церковные праздники

19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
С праздником Крещения Господня!
16 ЯНВАРЯ 2026 (Пятн
Церковь вспоминает пророка Малахию
15 ЯНВАРЯ 2026 (Четв
Церковь вспоминает преставление и второе обретение мощей преподобного Серафима Саровского
14 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
Святителя Василия Великого, архиепископа Кесарии Каппадокийской, вспоминает сегодня Церковь
14 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
Церковь празднует Обрезание Господне
13 ЯНВАРЯ 2026 (Втор
Сегодня день памяти преподобного Паисия Святогорца
9 ЯНВАРЯ 2026 (Пятн
Первомученика и архидиакона Стефана вспоминает Церковь
8 ЯНВАРЯ 2026 (Четв
8 января Церковь празднует Собор Пресвятой Богородицы
6 ЯНВАРЯ 2026 (Втор
Рождественское послание Патриаршего Экзарха всея Беларуси Митрополита Минского и Заславского Вениамина (на русском и белорусском языках)
5 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Преподобного Нифонта, епископа Кипрского, вспоминает сегодня Церковь
1 ЯНВАРЯ 2026 (Четв
Мученик Вонифатий (Внифантий) Тарсийский. Церковный календарь: 1 января
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Церковь чтит память пророка Даниила и святых три отрока Анания, Азария и Мисаила

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.