BEL ENG DEU FRA



Расказ паломніка. Як мы хадзілі да Юравіцкай Божай Маці

 
  
26 ЯНВАРЯ 2018 (Пятница) 14:46:39
Сябры, мы працягваем наш праект пра вашы падарожжы да святыняў "Расказ паломніка"! Сёння прапануем прайсціся хрэсным ходам ад Мазыра да Свята-Раства-Багародзіцкага мужчынскага манастыра вёскі Юравічы, што пад Калінкавічамі. А гэта амаль 40 км! Штогод 13 верасня ў манастыры святкуецца памяць "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці. Удзел у гэтай падзеі прыняў і наш чытач, паломнік з Мінска.

Рассказ паломника. "Поездка в Телядовичи и Копыль: благодатное – рядом, только стоит оглянуться!" >>>

Расказ паломніка. З хрэсным ходам - да маці Валянціны Мінскай >>>

Тэкст і фота: Алег Лысюк

Пра Юравіцкі мужчынскі манастыр я амаль нічога не чуў да верасня 2017 года, калі адзін з сяброў запрасіў мяне ў хрэсны ход з Мазыра ў Юравічы на свята "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці. Свята выпала на сераду, але ў мяне як раз пачаўся адпачынак на працы, так што я хутка пагадзіўся і вырашыў ехаць.

У аўторак, 12 верасня, прачнуўся а 5.50 раніцы. Хутка паснедаў і паехаў на прыпынак "Інстытут культуры", дзе сеў у маршрутку Мінск – Мазыр. Заснуў. Прачнуўся, калі вадзіцель спыніўся каля кавярні "Парыж" у г.п. Парычы. Вельмі добрае месца. Тут я выпіў кавы. Прачытаў ранішнія правілы.
Прыехаў у Мазыр і адразу рушыў у кафедральный сабор на Літургію. Хвілін 10, пакуль ішоу, разглядаў горад – у Мазыры быў упершыню. Ведаю, што тут ёсць свой замак, аднак, на жаль, у гэты прыезд яго не пабачыў. На двары было цёпла. Хутка знайшоў кафедральны храм Архіанёла Міхаіла. Зайшоў у сабор, калі мой сябра з Мінска Сергій прычашчаўся (у Мазыр ён прыехаў за дзень да мяне і начаваў у знаёмых). Моцна абрадаваліся сустрэчы. Павіталіся.
З гэтага храма і пачаўся гарадскі хрэсны ход. Усе разам ішлі з малітвай і іконамі да маста, што на ўездзе ў горад.
Каля моста людзі селі ў аўтобусы і паехалі ў Юравіцкі манастыр.

Узяўшы благаславенне ў епіскапа Мазырскага і Тураўскага Леаніда, мы са спадаром Сергіем пайшлі пешшу. Ён даў мне Юравіцкую ікону Божай Маці. Я нёс яе разам з іконай Хрыста.
Шлі мы па трасе. Сергій ведаў дарогу. Шлях складаў 35 кіламетраў і заняў у нас больш за 8 гадзін. Рабілі перапынак на абед. Два разы купаліся ў канаўках, каб асвяжыцца.
Праходзілі Прудок - там жыве беларускі настаўнік Горват, аўтар кнігі "Радзіва Прудок". Бачылі куніцу.
Па дарозе сустрэлі аўтобусы, якія вярталіся з манастыра - людзі нам махалі.

Пад вечар з Божай дапамогай прыйшлі ў Юравіцы. Да манастыра не дайшлі - спыніліся ў бабулі Ніны (яна запрасіла нас да сябе праз сяброў спадара Сергія - яны паехалі ў манастыр на аўтобусе і сустракалі нас у Юравічах). Бабуля Ніна прыгатавала вячэру. Трохі адпачылі і разам з іншымі паломнікамі пачалі рыхтавацца да прычашчэння. Лёг спаць на ложку, з якога вылазілі металічныя пружыны :).

13 верасня было свята Юравіцкай іконы Божай маці, гэта другая з вядомых мне ікон Палескай зямлі (першая - страчаная Лукаўская ікона Божай Маці). Прачнуўся я а 6.40.  Маліліся хрэсным ходам, што працягнулі ад дома бабулі Ніны да Юравіцкага манастыра Раства Багародзіцы.
Літургія была на вуліцы. Імжыў дождж. У богаслужэнні ўдзельнічаў епіскап Леанід і іншыя айцы. Спавядаўся ў грахах і быў прычаснікам Хрыстовых Таямніц.

Манастыр уразіў. Ён вельмі стары і велічны. Бачны сляды рэканструкцыі.
У пропаведзі ўладыка Леанід адзначыў, што Божая Маці заўсёды з намі, у кожны важны момант чалавечага жыцця. На кожны такі выпадак ёсць Яе абраз...
З-за дажджу і моцнага ветру не было хрэснага хода вакол манастыра. Затое пачаставалі абедам. Не паспелі аглядзець манастыр, як прыехалі аўтобусы - завезці паломнікаў да Калінкавіч. Адтуль на маршрутцы паехалі ў Мінск.

Юравіцкая Божая Маці малі Бога за нас!
***

Сябры! Праект "Расказ паломніка" прысвечаны вашым вандроўкам да святых месцаў.  Кожны хоць аднойчы здзяйсняў паломніцтва, успаміны пра якое саграваюць душу, надаюць сілы і натхняюць на новыя прыгоды. Дасылайце свае гісторыі разам з фота на адрас info@sobor.by з пазнакай "Расказ паломніка"!

***

Чытайце і гляздіце таксама іншыя навіны пра хрэсныя хады і паломніцтва:

"Крестный ход - это мой воздух". Под Малоритой почтили память св. Параскевы Пятницы >>>

Пенсионер, доехавший из Минска до Святой Горы Афон на велосипеде: "До глубины души трогало, как люди мне помогали!" >>>

Владыка Иоанн про чудо на озере Луково: "Наш край сподобился явления Божьей Матери >>>

Как утешает Господь через чудотворную Марьиногорскую икону Божьей Матери >>>

30 км с молитвой о Беларуси: из Новогрудка в Лавришево прошёл крестный ход >>>

Как из Минска паломники идут к святой блаженной Валентине Минской >>>

Дело всей жизни. 89-летний архимандрит Кирилл вернул собор самому восточному райцентру Беларуси >>>

/ sobor.by/



(просмотров 2389)





Новости разделов:

Паломничества

25 АВГУСТА 2022
6-й день продолжается Крестный ход из Жирович в Минск. Литургия под открытым небом. ФОТО. ВИДЕО
23 АВГУСТА 2022
Митрополит Вениамин принял участие во всебелорусском Крестном ходе Жировичи-Минск. ФОТО. ВИДЕО
19 АВГУСТА 2022
Первый 8-дневный крестный ход из Жировичского монастыря в Минск начал свой путь. ВИДЕО
31 ИЮЛЯ 2022
Крещальная Литургия на водах Немана в день крещения Руси прошла у стен Лавришевского монастыря. ФОТО
6 ФЕВРАЛЯ 2022
Патриарший Экзарх совершил молебен на месте упокоения блаженной Валентины Минской [+ВИДЕО]
30 ИЮЛЯ 2021
Ковчег с частицей мощей Александра Невского доставлен в Минск
24 ИЮНЯ 2021
Мироточивая икона «Умиление» Локотская принесена в минский кафедральный собор. ВИДЕО
4 МАЯ 2021
На Пасху могилку блаженной Валентины Минской украсили сотнями цветов
23 СЕНТЯБРЯ 2020
В преддверии Воздвижения Креста Господня Патриарший Экзарх призывает чад Белорусской Церкви к трехдневному посту и покаянной молитве
8 СЕНТЯБРЯ 2020
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
1 СЕНТЯБРЯ 2020
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
25 МАЯ 2020
Отошёл ко Господу протоиерей Николай Уляхин
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.