Штодзённае памiнавенне сваiх блiзкіх – як жывых, так i памерлых, павiнна быць нормай для кожнага хрысцiянiна – пратаiерэй Сергiй Гардун
3 НОЯБРЯ 2012 (Суббота) 16:13:09 Дзмітрыеўская бацькоўская субота – гэта дзень царкоўнага памiнавення загінуўшых воінаў, а таксама усіх памерлых праваслаўных хрысціян. Гэты дзень адзначаецца у cуботу наперэдаднi святкавання памяці cвятога Дзмiтрыя Салунскага, (8 лiстапада). Пра значэнне бацькоўская суботы расказвае клiрык Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесар МінДАiC пратаiерэй Сергiй Гардун.Не ўсе людзі разумеюць дакладна, што такое памянуць спачылых. Для многіх памянуць – гэта проста сесці за стол, прыгадаць чалавека і падняць за яго кілішек, але сэнс памінання, памінавення, канешне, не ў гэтым. Памінанне – гэта царкоўная малітва. І зусім не выпадкова, что царкоўныя заўпакойныя службы заўжды заканчваюцца словамі: “вечная памяць”. Вось гэтыя словы – “вечная памяць” – гэта заклік Царквы, звернуты да кожнага з нас, каб мы сваіх блізкіх не забывалі, каб мы іх памяталі. Памяталі ў малітве, перш за ўсе. Для кожнага праваслаўнага хрысціяніна павінна быць нормай маліцца за сваіх блізкіх, як за жывых, так і за памерлых, - маліцца штодзенна тымі малітвамі, якія ёсць у нашых праваслаўных малітвасловах, чыне ранешняга правiла. Што датычыць дзён памінавення такіх, як сённяшній дзень, – субота заўпакойная, то гэта малітва ўсей Царквы. Мы ўсе збіраемся ў храм, мы спецыяльна прыходзім у храмы на заўпакойную службу і самі спевы, тэксты багаслужебныя гэтага дня маюць заўпакойны характар. Малітвы аб тым, каб Господзь дараваў грахі нашым блізкім, бо яны, гэтыя грахі, нажаль, ёсць у кожнага з нас. Малітва аб тым, каб Гасподзь прыняў, усяліў душы іх у нябесныя абіцелі. У тыя абіцелі, дзе, як сказана ў царкоўнай малітве, “ні плачу, ні стогну, ні хваробы, а дзе толькі радасць вечная і жыцце вечнае” са Хрыстом. Бо ў гэтым і сэнс хрысціянства. Мы веруем у вечнае жыцце, мы веруем у тое, што Бог паклікаў чалавека да вечнага ад пачатку, Бог стварыў чалавека для вечнага жыцця. І толькі грэх з’явіўся той перашкодай, якая адабрала ад чалавека вечнае жыцце, якая пазбавіла чалавека вечнага жыцця і мы сталі смяротнымі. Смяротнымі сталі па целу, але не па душы. І наша цялесная смерць – гэта часовая з’ява, як паўтараем мы ў сімвале веры: чаю, або спадзяюся, чакаю «воскресения мертвых и жизни будущаго века». Мы веруем у гэта, і мы молімся, каб Гасподзь прыняў душы нашых блізкіх, прабачыў ім грахі і спадобіў іх вечнага жыцця ў Царстве Нябесным. / sobor.by/ (просмотров 2617) |
Новости разделов: