Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага царкоўнага дзеяча - протапрасвітара Віталія Баравога
19 ЯНВАРЯ 2016 (Вторник) 13:33:58 18 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага царкоўнага дзеяча, багаслова і педагога, ураджэнца Беларусі протапрасвітара Віталія Баравога. Протапрасвітар Віталій Баравы ўнёс значны ўклад у адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі ў 1945 годзе, нямала гадоў выкладаў у ёй, набыўшы глыбокую любоў і павагу калег і студэнтаў. Як аўтарытэтны царкоўны дыпламат, айцец Віталій на працягу многіх гадоў прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву за мяжой. Да гэтай знакавай падзеі Беларускай Праваслаўнай Царквой быў створаны адмысловы аргкамітэт, які ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. У рамках святкавання юбілею айца Віталія на працягу года адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў Мінску, Жыровічах, Докшыцах, Маладзечне і Гомелі. У прыватнасці, на ахвяраванні вернікаў на будынку Мінскай духоўнай семінарыі была ўсталявана бронзавая памятная дошка, праведзена Міжнародная навукова-багаслоўская канферэнцыя, шырокай грамадскасці прадстаўлена фотавыстава. / sobor.by/ sppsobor.by (просмотров 3344) |
Новости разделов: