BEL ENG DEU FRA



У Лiдзе узгадвалi стагоддзе з Дня нараджэння святара, паэта i перакладчыка, аўтара “Сказання пра Апанаса Берасцейскага” Пятра Бiтэля

  
26 ОКТЯБРЯ 2012 (Пятница) 12:03:11
У Лідскім тэхнічным каледжы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка, праваслаўнага святара Пятра Бітэля. У імпрэзе прыняў удзел клірык храма Ўсіх Святых свяшчэннік Уладзімір Камінскі.

Пятро Бітэль нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь Лідскага павету (цяпер Воранаўскі раён) ў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павету. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. У 1931 годзе скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю і да 1939 года працаваў настаўнікам, калі з пачаткам другой усясветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска. Як польскі афіцэр апынуўся ў савецкім палоне і ледзьве пазбег расстрэлу ў Катыні.

Вярнўшыся з палону, зноў працаваў настаўнікам. У час вайны быў вывезены немцамі ў Германію. У 1945 годзе вызвалены і прызваны ў Чырвоную армію. Пасля вяртання дадому некаторы час працаваў настаўнікам, але быў звольнены. Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава) вучыўся на пастырскіх курсах у Жыровічах, пасля сканчэння якіх, у 1947 годзе быў рукапакладзены ў святара і накіраваны настаяцелем храма Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёску Міжэвічы Слонімскага раёна. У 1949 годзе пераваедзены ў Докшыцы Віцебскай вобласці, дзе падпаў пад пільную ўвагу органаў КДБ. У 1950 годзе айцец Пётр быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагеру. Ад следчага святар даведаўся, што ён асуджваецца як “шпіён, дыверсант, нацыяналіст, што збіраў групу, мэтай якой было адарваць БССР ад Савецкага Саюза, што ў час акупацыі супрацоўнічаў з немцамі і добраахвотна разам з імі ўцякаў у Германію, што схаваўся ад адказнасці за ўсе злачынствы пад святарскую расу і гэтак далей...”. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобласці, Омску і Джэзказгане. Сям’ю святара, якая цярпела здзек ад уладаў, увесь гэты час матэрыяльна падтрымваў мітрапаліт Піцірым. Пасля вызвалення айцец Пётр быў накіраваны на служэнне ў вёску Галавачы Скідальскага раёна, а потым у горад Петрыкаў. Нейкі час выконваў абавязкі благачыннага цэркваў Жыткавіцкай акругі. У час узмацнення ціску антырэлігійнай прапаганды прымушаўся да публічнага адмаўлення ад веры і Царквы, на яго сыпаліся пагрозы і спакуслівыя абяцанні. Нарэшце, у 1963 годзе айцец Пётр быў пазбаўлены рэгістрацыйнай даведкі, без якой нельга было служыць. Упаўнаважаны па справах культаў па Гомельскай вобласці адабраў яе, прыдраўшыся да таго, што на свята Прэабражэння служба ў царкве не была скончана, як ён загадаў, да 11 гадзін. Пётр Бітэль, апынуўшыся за штатам, ізноў працаваў настаўнікам у школе, дзе цярпеў пераслед з боку дырэктара-камуніста. У 1970 годзе паэт скончыў Мінскі педагагічны інстытут і курсы замежных моў у Маскве (аддзяленне нямецкай мовы). Да смерці займаўся перакладамі з нямецкай, польскай, украінскай, расійскай і іншых моў. У 1984 годзе паэт стварыў гістарычную паэму пра святога найпадобнамучаніка Афанасія – змагара з уніяй - “Сказанне пра Апанаса Берасцейскага”. Памёр Пятро Бітэль 18 кастрычніка 1991 года.

Свяшчэннік Уладзімір Камінскі расказаў студэнтам каледжа і прадстаўнікам гарадской творчай інтэлігенцыі пра нялёгкі святарскі шлях Пятра Бітэля і значэнне яго для нас сёння. “Бязбожныя ўлады хацелі зрабіць з Беларусі першую атэістычную рэспубліку, - сказаў айцец Уладзімір, - і, у той самы час, першую рэспубліку без сваёй адметнай культуры і мовы, стварыць, тым самым, новую фармацыю людзей. За адзін толькі 1960 год у нашай краіне было зачынена 219 праваслаўных храмаў. А ўсе гарадскія школы рэспублікі былі пераведзены на расійскую мову навучання. Пётр Бітэль супрацьстаў гэтай бязбожнай сітэме на двух франтах: рэлігійным – як праваслаўны святар, і нацыянальным – як паэт і перакладчык. Тое, што мы сёння маем адносную свабоду вызнаваць сваю веру і не забывацца на сваю культуру – у шмат чым заслуга такіх герояў духа, як Пятро Бітэль.”
/ sobor.by/
(просмотров 6496)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Искусства

28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
28 ДЕКАБРЯ 2022
17 января в Минске состоится концерт «Рождественский вечер»
25 НОЯБРЯ 2022
В МинДА открылась выставка, посвященная латинской и греческой графике в белорусских храмах
10 НОЯБРЯ 2022
В Национальной библиотеке открылась выставка памяти Митрополита Филарета
  Просвещение

28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.