| | 3 СЕНТЯБРЯ 2009 (Четверг) 15:34:27 Памінальныя богаслужэнні, прысвечаныя пятай гадавіне тэракта ў Бесланскай школе № 1, пройдуць ва ўсіх храмах, мячэцях і сінагогах Расіі. Адна з цэнтральных паніхід будзе адслужана ў Маскве, у храме Жываначальнай Троіцы, дзе павінны прысутнічаць прадстаўнікі асецінскай дыяспары. Па благаславенні Патрыярха Кірыла паніхіду правядзе протаіерэй Усевалад Чаплін. Напярэдадні царкоўныя дзеячы розных канфесій Расіі асудзілі тэрарызм і прызвалі зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі. Так, старшыня Кангрэсу яўрэйскіх рэлігійных арганізацый равін Зіновій Коган у якасці асноўнага захаду па барацьбе з тэрарызмам назваў абавязковае навучэнне асновам рэлігіі дзяцей і дарослых у Расіі. Такі захад, на яго думку, дапаможа не дапусціць ідалапаклонніцтва і неапаганства, якое дэманструюць тэрарысты, дзеля ідэй пасылаючы на смерць сваіх дзяцей. /Па матэрыялах interfax-religion.ru/Ксенія Пукст/фотаздымак з архiва:archive.svaboda.org/ (просмотров 1427) |