| | 26 АВГУСТА 2009 (Среда) 16:23:17 Падчас дабрачыннай акцыі ў Стаўбцоўскім раёне было вырашана аказаць адрасную дапамогу сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з абмежаваннямі. Працаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна ахвяравалі грошы ў агульную скарбонку. У выніку было сабрана больш за 6 мільёнаў рублёў. Сабраныя сродкі размеркавалі на шэсць сямей, кожная з якіх атрымала рэальную грашовую падтрымку. У Стаўбцоўскім райвыканкаме вырашылі далей працягваць і падтрымліваць дабрачынныя захады ў межах акцыі. Нагадваем, што акцыя «Ангел міласэрнасці», арганізаваная Саюзам сястрынстваў Беларускага экзархата, трывае на тэрыторыі краіны з пачатку года. / sobor.by/Ксенія Пукст/ (просмотров 1646) |