Усяленскі Патрыярх Варфаламей заклікаў да справядлівасці і любові ў эканамічнай дзейнасці
2 СЕНТЯБРЯ 2009 (Среда) 21:10:18 1 верасня, у сувязі з пачаткам новага царкоўнага года і ў дзень малітвы пра Божае стварэнне, Патрыярх Варфаламей заклікаў да пакаяння і роздуму пра сапраўдныя прычыны эканамічнага крызісу і экалагічных праблем. «Мы думаем пра мінулае і каемся ва ўсім тым, што мы зрабілі або забыліся зрабіць для захавання зямлі... Мы ператварылі рынак ў эпіцэнтр нашых інтарэсаў, нашых дзеянняў і, нарэшце, нашага жыцця, забыўшыся пра тое, што наш выбар паўплывае на жыццё будучых пакаленняў і абмяжуе лік нашых магчымасцяў, якія могуць быць накіраваны на дабрабыт чалавека і стварэння. Чалавечая эканоміка, што перетварыла нас у спажыўцоў – кульгае... Сённяшні крызіс дае нам магчымасць пашукаць іншы падыход да вырашэння праблемаў, бо метады, што стварылі гэтыя праблемы, ужо не могуць лічыцца найлепшым іх вырашэннем... Трэба ўвесці любоў ва ўсе нашыя справы, любоў, якая выклікае смеласць і спагаду» – гаворыцца ў пасланні Патрыярха. /Па матэрыялах ec-patr.org/Ксенія Пукст/(просмотров 1820) |
Новости разделов: