| | 5 ЯНВАРЯ 2023 (Четверг) 10:40:56 Днямі ў выдавецтве Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска выйшаў "Беларускі праваслаўны каляндар" — чаканае і запатрабаванае выданне ў беларускіх вернікаў, якое выпускаецца з 1993 года. Традыцыйна ён складаецца з каляндарнай часткі, якая ўключае Месяцаслоў і Іменаслоў, а таксама тэматычнага дадатка.
У Месяцаслове прыводзяцца звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, дні памяці святых. Святым, якія ўваходзяць у Сабор Беларускіх святых, у адпаведныя дні прыводзяцца тэксты трапароў і кандакоў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Іменаслоў вылучаецца тым, што побач з афіцыйна прынятымі ў Царкве імёнамі падаюцца і іх народныя формы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў побыце, а часам і замацоўваюцца ў дакументах.
Надзвычай змястоўным атрымаўся сёлета дадатак календара, які складаецца з трох раздзелаў. Першы звязаны з 230-годдзем Мінскай епархіі і прысвечаны дзейнасці архіепіскапа Антонія Зубко, першага архіерэя Мінскай епархіі. Разглядаюцца умовы жыцця Мінская епархіі ў першае дзесяцігоддзе пасля уз'яднання уніятвў з Праваслаўнай Царквой. У другім раздзеле змешчаны цікавыя і змястоўныя ўспаміны спачылага у 2022 годзе протаіерэя Сергія Гардуна. Друкуюцца ўспаміны, дзе ен рассказывае пра сябе, сваю сям'ю, шматгадовае самаахвярнае служэнне Царкве і людзям. Традыцыйна заключным дадаткам календара з'яўляецца Багагласнік, які змяшчае два духоўныя пазалітургічныя спевы з нотамі для выкарыстання царкоўнымі хорамі.
Знайсці каляндр можна ў кніжнай лаўцы Петра-Паўлаўскага сабора.
/ sobor.by/ sppsobor.by
(просмотров 1411) |