30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
12 АПРЕЛЯ 2024 (Пятница) 16:04:24 Наш расказ пра 30-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”. Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Непагасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.Пачатак “Дарогі да святынь” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяціў першае Свята беларускага пісьменства. Цяпер яны заўжды поруч, бо ўдзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям. Благаславенне ў асветніцкі шлях мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Першы прыпынак у Сталавічах. Нас віталі сталавіцкія дзяўчаты, а хлеб-соль прымаў паэт Генадзь Пашкоў, ен жа ўзгадаў беларускія карані расійскага першадрукара Івана Федарава. А далей - Святое поле. На ім, у зямліцы, палітай крывёю салдатаў трох войнаў - шведскай, Першай і Другой сусветных, была знойдзена ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая стала пуцяводнай і назвалася Загор'е-Сталовіцкай. А потым - паніхіда ля вялізнага крыжа, бо кожны раз, падчас палявых работ, знаходзяцца астанкі невядомых абаронцаў, што зайшлі тут вечны спачын. Таму назвалі поле Святым і заснавалі капліцу ў гонар Іаана Прадцечы. Упершыню экспедыцыю сустракаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. Гэтая зямля - радзіма яе заснавальніцы пісьменніцы Ніны Загорскай - цяпер манашкі Кіры. Нас сустракае храм Раства Прасвятой Богародзіцы ў Тарасава. Тут закладаецца памятны знак у гонар 30-годдзя экспедыцыі “Дарога да святынь”. Потым місіянеры разязджаюцца на творчыя сустрэчы. Са свечкамі, апаленымі Святым Іерусалімскім Агнем, едзем у Ждановічы, у пансіянат для састарэлых “Выток”. Спякотны дзень адыходзячага лета набліжаўся да вечара. За Мінскам экспедыцыя падзялілася на дзве часткі. Адна выправілася ў веску Янушкавічы на Лагойшчыне, другая у мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Пабываўшы тут у лютым 1989 года, мітрапаліт Антоній Суражскі па вяртанні ў Лондан пісаў: ”Мало слов, а горя реченька, горя реченька бездонная. Многострадальная земля Русская! Как трагична твоя история: Крестный путь - но, верю, ведущий к Светлому Воскресению. И эта победа Жизни над смертью с такой силой ощущается в обновленных Храмах, в головах и лицах молящихся, в несокрушимой силе Веры и Надежды, в преображающей силе Любви". Уладыка Антоній быццам прадбачыў, што тут, на шматпакутнай хатынскай зямлі, адродзіцца храм па знойдзенных малюнках пачатку 19 стагоддзя. Неба над мемарыялам ахінула чорная хмара,а галасы хатынскіх званоў перакрылі грымоты. З першымі кропля ліўня мы увайшлі у храм, дзе нас чакаў айцец Павел Яцукевич. Неўтаймаваная прыродная стыхія,якая злілася трагічнай аўрай месца,стала знакавай для нас. Раніцай экспедыцыю чакала Віцебшчына. Эфір: 13 красавіка 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. 14 красавіка ў 17.30 и 18 красаівка 15.30 на канале "Культура"./ sobor.by/ (просмотров 2124) |
Новости разделов: