BEL ENG DEU FRA



Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі

 
  
22 АПРЕЛЯ 2024 (Понедельник) 15:45:25
Працягваецца падарожжа з 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыяй “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга па Беларусі.

Нас сустракае Віцебшчына. Экспедыцыю чакалі непадалеку ад мемарыяла “Вішанькі”.

У Чашніцкім раёне, у гады вайны, цалкам ці часткова знішчана каля 200 весак. Многія - разам з жыхарамі. Мемарыяльны комплекс “Вішанькі” - сімвал усіх спаленых сестраў Хатыні. Іх назвы выбіты на яго каменных плітах. Галоўная скульптурная кампазіцыя - беласнежныя, як анелы, постаці старога, жанчыны і дзіцяці. Такімі слабымі і безабароннымі былі тады ахвяры нацыстцкіх карнікаў. 9 сакавіка 1944 года яны спалілі 114 жыхароў вескі Вішанькі і выратаваліся толькі адзінкі.

Едзем далей, у горад беларускіх энергетыкаў Новалукомль.

І зноў жалобныя падзеі гісторыі. Мітынг ля воінскага мемарыяла.

Ад гэтага памятнага месца пачынаецца хрэсны ход па вуліцах Новалукомля.

Гэты дастаткова малады ў Беларусі горад быў заснаваны ля Лукомскага возера ў 1964 годзе ў сувязі з будаўніцтвам буйной цеплавой элекстрастанцыі. Спачатку паселак “Піянерны”, а праз год, у ліпені 1970-га, ен набыў статус горада. У 2006 годзе Новалукомль атрымаў герб, на якім тры залатыя слупы і дыск турбіны. Ен сімвалізуе яго асноўныя прамысловыя напрамкі.

З хрэсным ходам падыходзім да храма ў гонар святога Мікалая. Яго ўзвяля замест страчанай у полымі святыні. Гэта часовы будынак. Настаяцель, айцец Аляксей Шаура, марыць пабудаваць царкву ў гонар першага свяшчэннамучаніка 20 стагоддзя мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Уладзіміра (Богаяўленскага).

Са словам у адказ захавальнік Лампады са Святым Іерусалімскім Агнем святар Кірыл Гардун.

Са свечкамі, апаленым Святым Агнем, ідзем на сустрэчу ў Новалукомльскую гарадскую бібліятэку.

Яе пачынае дзіцячы пісьменнік Дзмітрый Нікалаеў.

Выпускніца тэалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, маладая паэтка, лаўрэат нацыянальнай прэміі “Дэбют” Кацярына Стройлава- стала пастаяннай удзельніцай экспедыцыйных вандровак.

Напэўна, такая благадатная аўра бывае ў месцах, багатых на духоўныя скарбы і прыцягвае людей. Па ўсім адчувалася: жыхары маладога горада энергетыкаў прыходзяць сюды, каб правесці час з карысцю для душы. Тут працуюць тры аб'яднанні: літаратурная гасціная, аматарская групоўка паэтаў “Млын” і клуб духоўнай асветы “Благавест”.

Збор духоўнай літаратуры пачала супрацоўніца бібліятэкі Наталля Арцёмаўна Васькіна. А калі сгарэла царква, кнігі з яе кіеска папрасіў прытуліць айцец Аляксей Шаўра.

Паслухаем расказ бібліятэкарак Ірыны Мікалаеўны Іўко і Наталлі Валянцінаўны Аўгусціновіч.

Размову пра духоўныя традыцыі і гісторыю месца працягвае святар Аляксей Шаўра.

Праз некалькі хвілін экспедыцыйны аўтобус у суседніх Чашніках, якія ўпершыню ўзгадваюцца ў 16 стагоддзі.

Мясцовае паданне звязвае назву з “чашным” ганчарным промыслам. У мінулым “падчашым” называлі прыдворнага, які падаваў вялікаму князю посуд з віном. Магчыма, такі чалавек атрымаў некалі ва ўласнасць тутэйшую зямлю, адкуль пайшла па яго падданых назва Чашнікі.

І зноў хрэсны ход па вуліцах да мемарыяла. У брацкім пахаванні салдаты Грамадзянскай вайны, партызаны, якія загінулі ў 1943 годзе і воіны, што вызвалялі горад у чэрвені 1944-га.

Знамянальна, што за помнікам - старадаўняя чашніцкая царква Праабражэння Гасподняга. Святыня малітвы і святыня памяці. Царква з любоўю шануецца прыхаджанамі, тут шмат памятных часцінак з Гары Афон, вострава Корфу, Святой Зямлі і цудадзейная ікона Божай Маці. Як лічыць айцец Уладзімір Каляда, яна ратавала храм у гады вайны.

Ля кожнага святога месца экспедыцыя закладае Сад Малітвы. Не парушылі традыцыі і ў Чашніках, а пасля - духоўна-асветніцкая сустрэча. Упершыню ў экспедыцыі прымаў удзел Аляксей Сяргеевіч Хацееў - супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.

Раніцай 1 верасня місіянеры сталі ганаровымі гасцямі чашніцкіх школ.

Навучэнцаў Першай чашніцкай гімназіі вітае духаўнік экспедыцыі святар Аляксандр Пачопка.

З намі развітваюцца гасцінныя гаспадары.

Дарога да святыняў кліча далей, у Дуброўна.

Эфір праграммы "Святло душы”: 20.04 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 21.04 у 17.30 і 25.04 в 15.30 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 1973)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
20 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
20 АВГУСТА 2024
О святынях Вилейщины расскажет программ «Свет души»
30 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.