Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына

 
  
1 АПРЕЛЯ 2025 (Вторник) 18:41:05
Нас сустракае Брэстчына. Каравай прымае ўдзельнік экспедыцыі Анатоль Трафімчык - супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Тут, нечаканая сустрэча з яго былым вучнем - Юрый Генадзьевіч Бушык, загадчык аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага райвыканкама суправаджае нас у дарозе. Аўтобус мінае гістарычныя месцы баеў Першай сусветнай вайны.

Благадатны Агонь сустракаюць у храме святога Мікалая вескі Галева. Гэта прадмесце Пінска і адсюль пачынаецца хрэсны ход. Больш за гадзіну натоўп крыжаходцаў, па жнівеньскай спякоце, рухаўся да храма Пятра і Фяўроніі, дзе нас вітаў настаяцель Аляксандр Сыцэвіч.

Храм святых Пятра і Фяўроніі на ўскрайку лесу ў пінскім мікрарайоне Радужны прыхажане завуць “шатром”. Гэта вялізная скінія-палатка, ў якой сэрца замірае ад прыгажосці ікон, кветак, святла і добразычлівага благадатнага цяпла. Галоўны храм яшчэ будуецца, а на невялікім кавалачку зямлі рукатворнае райскае хараство. Для сем'яў з дзеткамі сапраўдная радасць для душы.

Пляцоўка, на якой адбываецца сустрэча з пінчукамі - яшчэ адно дзіва - вялікая зала пад адкрытым небам, дзе праходзяць рэспубліканскія злёты праваслаўнай моладзі.

Паэтычнае слова лаўрэта Дзяржаўнай прэміі Генадзя Пашкова.

Ад гаспадароў вітае мужчынская група Архіерэйскага хору Пінскай епархіі.

Надпіс над сцэнай з Евангелля ад Іаана : “Бог есть любовь, и пребывающий в любви, пребывает в Боге, и Бог в нём” - той запавет, па якім імкнецца жыць гэты прыход пад покрывам ахоўнікаў сям'і - Пятра і Фяўроніі.

Пад вечар мы ў Іванаве. Частка экспедыцыі застаецца на сустрэчы, а наша мабільная група скіроўваецца ў Дастоева- мясціну, адкуль пайшоў род Дастаеўскіх. Тутэйшая школа носіць імя славутага пісьменніка. Нас сустракае Валянціна Уладзіміраўна Пацукевіч- захавальніца фондаў школьнага музея.

Ля школы прыгажун Траецкі храм ў промнях заходзячага сонца…Ен збудаваны у памяць знішчанага храма Сімяона Стоўпніка.

Пра гісторыю тутэйшай страчанай і адноўленай святыні расказвае настаяцель Траецкага храма Сяргей Шаляговіч.

У школьным музеі шмат экспанатаў, звязаных з гісторыяй Дастоева. Штосьці знойдзена ў зямлі, іншыя скарбы хаваліся на гарышчах. У асобным пакоі трагічныя сведчанні Вялікай Айчыннай вайны.

Валянціна Уладзіміраўна паказвае прабітую куляй салдацкую кніжку выпускніка школы Мікалая Якушыка, які загінуў у Афганістане. А было яму 20 гадоў.

На школьнай сцяне - магутнае дрэва рода Дастаеўскіх. Есць тут карта расійскіх гарадоў, з якімі звязана жыццё пісьменніка - Пецярбург,Омск, Сяміпалацінск, Цвер, Табольск, Старая Руса, Зарайск, з ім Дастоева пабрацім. Дастоеўскую школу добра ведаюць у Расіі і вядуць перапіску. Захавальніцу музея -Валянціну Пацукевіч - запрашаюць на Дні Дастаеўскага ў Опцінай Пустыні.

Не аднойчы пабывалі тут нашчадкі Дастаеўскага, пакінулі сямейныя рэліквіі. Нажаль, 4 верасня 2024 года пайшоў з жыцця праўнук пісьменніка Дзмітрый Андрэвіч. У напамін засталася яго кніга “Нота бэне майго жыцця” пра тое, што памятаў аб родзе і пра сябе.

Эфір праграммы "Святло душы": 29.03 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор 30.03 у 17.30 і 2.04 у 8.15 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 2806)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.