Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын

 
  
9 АПРЕЛЯ 2025 (Среда) 12:17:29
Праграма "Святло душы" працягвае распавядаць пра 31-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю "Дарога да святыняў".

Калі былі ў Дастоеве частка экспедыцыі сустракалася з месцічамі ў Іванаўскай сярэдняй школе, там быў закладзены Сад малітвы ля месца пахавання Напалеона Орды, уражэнца Іванаўшчыны. А раніцай нам зрабілі падарунак: усей экспедыцыяй скіраваліся ў Варацэвічы на яго радзіму.

У прыветным куточку, сярод кветак і зеляніны, музейны комплекс імя Напалеоны Орды. У былой школе - карціная галерэя, якая дзейнічае з 2007 года і дом з мезанінам, у стылі малюнкаў Напалона Орды, дзе размясціўся музей.

Нас сустракае Ларыса Георгіеўна Дрычыц.

Пасля едзем у адноўленую сядзібу Напалеона Орды. Экскурсавод Надзея Саковіч ва ўборы шляхцянкі пачынае аповед.

Надзея вядзе па 12-ці пакоях сядзібы, дзе мноства сямейных партрэтаў, малюнкаў, старадаўніх рэчаў і з любоўю адноўленых інтэр'ераў. Частуемся гарбатай і печанымі яблыкамі, а Вераніка Лайкова, якая пасталела ў гэтай экспедыцыі, пад акампанемент лютні спявае “Старую песеньку” Напалеона Орды.

А далей шлях у Драгічын. Мітынг на воінскім мемарыяле.

Хрэсны ход па вуліцах Драгічына. Мяркуюць, назва горада пайшла ад роду дрыгавічоў, якія жылі ў тых мясцінах. Праходзім ля старадаўняй блакітнай Стрэчанскай царквы - помніка драўлянага дойлідства. Сустрэча эскпедыцыі - у новым драгічынскім храме імя Еўфрасінні Полацкай. Будаўніцтва яго пачалося ў 2009 годзе, а ў дзень памяці святой, 5 ліпеня 2023 года, ен быў асвечаны. Тут дзейначае нядзельная школа, адбываюцца “Евангельскія сустрэчы” па вывучэнні Бібліі, працуе школа для бацькоў і дзетак "Узрастаем разам з храмам". Давялося пагутарыць з жанчынамі з сястрынства.

З лампадкамі, запаленымі ад Благадатнага Іерусалімскага агню, людзі разыходзяцца, а мы скіроўваемся на сустрэчу ў бібліятэку.

Пра тутэйшае Бездзежскае Евангелле даведаліся дзіўную гісторыю. Яно было выдадзена з благаславення царскай сям'і - імператара Аляксандра Трэцяга і імператрыцы Марыі Федараўны і падаравана бэздзежскай царкве. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкі салдат яго скраў.

Калі ганцавіцкі благачынны айцец Петр Піліпчук гасціў у свайго земляка, праваслаўнага святара, які служыў у Мюнхене, у антыкварнай краме яны заўважылі Евангелле ў цяжкай металічнай аправе. Вельмі здівіліся, калі прычыталі, што яно належыла бездзежскай царкве. Адшукалі гаспадара - старога немца і пераканалі вярнуць фаліянт храму. Той згадзіўся, пры умове, каб было сведчанне, што святыня вярнулася ў родны храм і каб у ім адправілі памінальную службу па яго родным.

Гэту гісторыю расказала настаўніца бездзежскай школы Галіна Анатольеўна Кавалеўская. У свой час яна стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - цэнрт духоўнай асветы і выхавання". Узнагароду ўручаў цяперашні Партрыяршы Экзарх Веньямін, а хтосьці з камісіі параіў напісаць кнігу пра свой храм і родныя мясціны.

Экспедыцыю сустракаюць у прадмесці Белаазерска.

Месца сустрэчы невыпадковае: некалі тут быў храм, пра што сведчыў надпіс на камені.

Эфір праграммы "Святло душы": 5.04 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 6.04 у 17.30 і 9.04 у 8.15 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 2634)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.