Сталі вядомы пераможцы конкурсу відэа-інтэрв'ю “Успомніць усё. Вера за савецкім часам”
| 10 ОКТЯБРЯ 2016 (Понедельник) 11:23:33 Конкурс відэа-інтэрв'ю “Успомніць усё.Вера за савецкім часам” ставіў перад сабой мэту атрымаць вусныя сведчанні пра рэлігійнае жыццё ў часы ганенняў, звязаных з вызнаннем веры ў савецкі час. Распачаты конкурс быў у чэрвені брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ” Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска. Конкурс быў прысвечаны 70-годдзю памяці пакутніцкага спачыну прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага. Сёння мы рады прадставіць вам пераможцаў конкурсу: 1. Відэа-праект Аляксандра Ганца зроблены ў выглядзе кароткага фільма, прасвечанага тэматыцы рэлігійнага жыцця за савецкім часам. Героем фільма стала жыхарка в. Лунна, Ганец Лізавета Мікалаеўна, якая на ўласным прыкладзе распавядае аб перыпетыях лёсу веруючага чалавека ў перыяд атэізму. 2. Наступнае інтэрв’ю Шацько Алены было запісана з протаіерэем Адамам Палешка. Святар распавядае пра свой асабісты шлях да царкоўнага служэння, які прыпадаў на няпростыя пасляваенныя гады. Цэнтральным сюжэтам аповеду з’яўляецца гісторыя пра абарону вернікамі храмаў в. Гарадная, якія імкнуліся зачыніць савецкія ўлады ў 1973 г. 3. Відэа наступнага пераможцы нашага конкурсу – Вольгі Пятровай – таксама прысвечана жыццёваму аповеду праваслаўнага святара а. Іаана Крупко. У інтэрв’ю раскрываецца няпросты лёс царкоўнага дзеяча ў часы ўціску рэлігійнай свабоды, яго шлях да служэння і тыя цяжкасці ды перашкоды, якія ўзнікалі перад тымі, хто хацеў звязаць сваё жыццё з душпастарскай дзейнасцю. 4. Інтэрв’ю, якое даслаў для конкурсу Вадзім Урублеўскі, прысвечана бліжэйшаму да нас перыяду і датычыцца яно тых зменаў у рэлігійнай сферы, якія адбыліся ў канцы 80-х – пач. 90-х гадоў. На відэа Ярмола Алена Фёдараўна распавядае, як рэлігійныя практыкі і духоўнае жыццё аднаўляліся ў познесавецкім грамадстве пасля зняцця ідэалагічнага ўціску ў гэтай галіне. nashapamiac.org/ sobor.by/ (просмотров 2713) |
Новости разделов: