Як захаваць любоў і веру, а таксама пытанні бежанцаў і нацыянальнай ідэнтычнасці - у чарговай праграме "Размова аб духоўным" з пратадыяканам Максімам Логвінавым
1 ОКТЯБРЯ 2015 (Четверг) 12:45:49 У чарговай праграме "Размова аб духоўным" з вядучай Надзеяй Філіпчык і пратадыяканам Максімам Логвінавым, клірыкам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска, апроч іншага ідзе размова аб міграцыйным крызісе ў Еўропе, пра сённяшніх хрысціянскіх навамучанікаў, пра тое, чаму сыходзіць любоў і вера, і што рабіць, каб захаваць іх і развіць. Вашай увазе прапануюцца пытанні, на якія ў праграмме адказвае айцец Максім: - Мы можам бачыць, наколькі па-рознаму на сітуацыю з бежанцамі рэагіруюць еўрапейцы: жыхары ўсходніх краін Еўрасаюза, такіх як Польшча, праводзяць дэманстрацыі з патрабаваннем не пускаць мігрантаў у краіну, у той час як іншыя еўрапейцы дапамагаюць мігрантам, чым могуць. На Ваш погляд, калі не закранаць палітычны бок, якая рэакцыя больш прымальная? - Ці ёсць у Хрысціянстве і, у прыватнасці, у Праваслаўі празрыстая пазіцыя па пытанню бежанцаў, мігрантаў і ўвогуле выгнаннікаў рознага кшталту? - Як суадносяцца чалавечая вера і нацыянальнасць? Здаецца, усім хрысціянам, хаця б тым з іх, хто больш-менш вацэркаўлёны, ясна, што вера – гэта паняцце важнейшае за нацыянальнасць, сапраўдная вера – адна, а нацыянальнасцей шмат. Нам пра гэта казаў і апостал Павел. Але, здаецца, на працягу гісторыі гэтыя паняцці неаднаразова змешваліся… - Ці ўсё тут так проста? - У Коптскай царкве сонм мучанікаў папаўняецца проста на нашых вачах… Як можна на гэта рэагіраваць? Тут ёсць прыклад для нас? Вялікі кантраст існуе паміж жыццём гэтых падзвіжнікаў і тым, якія магчымасці ў спавяданні нашай веры ёсць зараз у хрысціян, у прыватнасці, нашай краіны. Аднак мы ўсё ж такі не назіраем пакуль што татальнай хрысціянізацыі, хоць людзі і пачынаюць хадзіць у храм… Чаму так? Чаму чалавек губляе веру?... / sobor.by/ (просмотров 3174) |
Новости разделов: