Праграма "Святло душы" раскажа аб протаіерэі Плакідзе Янкоўскім – царкоўным дзеячы 19 стагоддзя і адметным літаратары
12 лютага 1839 года адбыўся гістарычны акт вяртання ў Праваслаўе ўніяцкага духавенства. Полацк і Жыровіцы сталі цэнтрамі ўрачыстасцей.
Сярод дзеячаў Царквы, чыё жыццё прайшло на беларускай зямлі, асаблівую цікавасць выклікаюць паплечнікі мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, якія падрыхтавалі працэс далучэння ўніятаў да Праваслаўя. Адна з найбольш значных асоб сярод іх - протаіерэй Плакід Янкоўскі - педагог, публіцыст, пісьменнік, імя якога несправядліва забыта. Тым не менш, у сярэдзіне 19 стагоддзя Плакід Янкоўскі належаў да ліку найбольш вядомых пісьменнікаў у межах Польшчы і Беларусі. У 2004 годзе выдавецкім аддзелам брацтва ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў быў падрыхтаваны да друку сборнік нарысаў Плакіда Янкоўскага пад назвай "Запіскі вясковага святара".
У іх аўтар апавядае гісторыі свайго жыцця вясковага святара, і на іх прыкладе спрабуе асэнвасаць загадкавую душу беларускага селяніна. Лес цесна звязаў Плакіда Янкоўскага з Жыровічамі. Мяккія, працягальныя тутэйшыя ваколіцы, маленькае мястэчка, што знашло прытулак пад манастырскімі мурамі, спакой, якім дыхалі спавітыя зелялінай прасторы, аказвалі на святара, пісьменніка і бацьку вялікай сям'і благадатнае ўздзеянне. Блізкія яму людзі сцвярджалі, што ім не даводзілася сустракаць людзей, якія так шчыра любілі свой край, свой бацькоўскі куток, як Плакід Янкоўскі.
У передачы прагучаць фрагменты апавяданняў Плакіда Янкоўскага.
У ёй прымае ўдзел даследчык гісторыі Жыровіцкага манастыра выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі протадыякан Павел Бубноў.
Слухайце праграму "Святло душы" 11 красавіка ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/
Помочь храму