7 красавіка адбудзецца заўпакойнае памінанне і сустрэча, прысвечаная памяці протапрасвітара Віталія Баравога і паэтэсы Ларысы Геніюш

  7 красавіка 2013 г. у 12-30 у прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (вул. Ракаўская, 4) адбудзецца заўпакойнае памінанне і сустрэча, прысвечаная памяці протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983).

У час сустрэчы, прысвечанай 5-й гадавіне спачыну протапрасвітара Віталія Баравога, адбудзецца відэапрагляд аднаго з апошніх запісаў а.Віталія, дзе ён дзеліцца сваімі успамінамі, а таксама развагамі пра лёс і будучыню Праваслаўнай Царквы ў Беларусі.

Запрашаем усіх, каму цікава пазнаёміцца з постаццю і паслухаць меркаванні аднаго з аўтарытэтнейшых праваслаўных багасловаў сучаснасці, нашага земляка — протапрасвітара Віталія Баравога.
/ sobor.by/ sppsobor.by

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.