9 чэрвеня ў Доме-музеі Ваньковічаў - вечар камернай музыкі ў падтрымку 9-гадовага Данііла Страшынскага

  9 чэрвеня а 19-й гадзіне ва ўтульнай атмасферы Дома-музея Ваньковічаў цёплым летнім вечарам будзе гучаць класічная музыка.

У выкананні студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вы пачуеце мелодыі С. Рахманінава, Р. Шумана, П. дэ Сарасатэ, М. дэ Фальі, А. П’яцолы, Р. Калачэ, Э. дэ Курціса і інш.

У праграме прымае ўдзел выпускніца Венскай кансерваторыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Юлія Лебядзенка (скрыпка).

Мастацкі кіраўнік праекта – Вольга Перагуд.

Усе сродкі, атрыманыя з гэтага мерапрыемства, пойдуць у падтрымку 9-гадовага Данііла Страшынскага (нейрабластома, рак ЦНС).

Кошт білета 60 000 руб.

Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78, (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце https://vk.com/valenti_vankovich 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь / sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.