| | 19 ДЕКАБРЯ 2018 (Среда) 15:21:05 17 снежня ў мінскім прыходзе іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” адбылося адкрытае першынство брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска па шахматах. У спаборніцтве прынялі ўдзел восем чалавек з ліку братчыкаў, прыхаджан, а таксама гасцей прыхода. Сярод удзельнікаў - і духаўнік брацтва протаіерэй Аляксандр Пронін.
Першае месца з яўнай перавагай заняў братчык Аляксандр Лапухін. Другое – братчык Руслан Гайко. Трэцяе месца ў напружанай барацьбе (спатрэбілася нават дадатковая гульня) заняў прыхаджанін Алег Краўчанка. У якасці суддзі быў запрошаны Павел Лашкевіч, які мае першы разрад па шахматах.
“Сярод удзельнікаў спаборніцтва не было прафесіяналаў, толькі аматары, якасць гульні ў шахматы якіх была далёкай ад ідэальнаяй, але ж трэба адзначыць, што з вялікім задавальненнем усе адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел. Падчас гульняў эмоцыі перапаўнялі ўдзельнікаў, некаторых нават прыходзілася стрымліваць суддзі. Гэта спаборніцтва па шахматах далёка не першае пад эгідай брацтва. Ужо ў мінулыя гады праходзілі турніры па шашках, настольнаму тэнісу, і ўжо зараз нехта з братчыкаў прапаноўвае ў новым годзе правесці турнір па дартсу, да якога могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Сачыце, калі ласка, за нашымі аб’явамі”, - расказаў братчык Павел Вабішчэвіч.
Братчыкі выражаюць падзяку Аляксандру Лапухіну, які арганізаваў турнір.
/ sobor.by/ (просмотров 1843) |