Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
9 АПРЕЛЯ 2025 (Среда) 12:17:29 Праграма "Святло душы" працягвае распавядаць пра 31-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю "Дарога да святыняў".Калі былі ў Дастоеве частка экспедыцыі сустракалася з месцічамі ў Іванаўскай сярэдняй школе, там быў закладзены Сад малітвы ля месца пахавання Напалеона Орды, уражэнца Іванаўшчыны. А раніцай нам зрабілі падарунак: усей экспедыцыяй скіраваліся ў Варацэвічы на яго радзіму. У прыветным куточку, сярод кветак і зеляніны, музейны комплекс імя Напалеоны Орды. У былой школе - карціная галерэя, якая дзейнічае з 2007 года і дом з мезанінам, у стылі малюнкаў Напалона Орды, дзе размясціўся музей. Нас сустракае Ларыса Георгіеўна Дрычыц. Пасля едзем у адноўленую сядзібу Напалеона Орды. Экскурсавод Надзея Саковіч ва ўборы шляхцянкі пачынае аповед. Надзея вядзе па 12-ці пакоях сядзібы, дзе мноства сямейных партрэтаў, малюнкаў, старадаўніх рэчаў і з любоўю адноўленых інтэр'ераў. Частуемся гарбатай і печанымі яблыкамі, а Вераніка Лайкова, якая пасталела ў гэтай экспедыцыі, пад акампанемент лютні спявае “Старую песеньку” Напалеона Орды. А далей шлях у Драгічын. Мітынг на воінскім мемарыяле. Хрэсны ход па вуліцах Драгічына. Мяркуюць, назва горада пайшла ад роду дрыгавічоў, якія жылі ў тых мясцінах. Праходзім ля старадаўняй блакітнай Стрэчанскай царквы - помніка драўлянага дойлідства. Сустрэча эскпедыцыі - у новым драгічынскім храме імя Еўфрасінні Полацкай. Будаўніцтва яго пачалося ў 2009 годзе, а ў дзень памяці святой, 5 ліпеня 2023 года, ен быў асвечаны. Тут дзейначае нядзельная школа, адбываюцца “Евангельскія сустрэчы” па вывучэнні Бібліі, працуе школа для бацькоў і дзетак "Узрастаем разам з храмам". Давялося пагутарыць з жанчынамі з сястрынства. З лампадкамі, запаленымі ад Благадатнага Іерусалімскага агню, людзі разыходзяцца, а мы скіроўваемся на сустрэчу ў бібліятэку. Пра тутэйшае Бездзежскае Евангелле даведаліся дзіўную гісторыю. Яно было выдадзена з благаславення царскай сям'і - імператара Аляксандра Трэцяга і імператрыцы Марыі Федараўны і падаравана бэздзежскай царкве. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкі салдат яго скраў. Калі ганцавіцкі благачынны айцец Петр Піліпчук гасціў у свайго земляка, праваслаўнага святара, які служыў у Мюнхене, у антыкварнай краме яны заўважылі Евангелле ў цяжкай металічнай аправе. Вельмі здівіліся, калі прычыталі, што яно належыла бездзежскай царкве. Адшукалі гаспадара - старога немца і пераканалі вярнуць фаліянт храму. Той згадзіўся, пры умове, каб было сведчанне, што святыня вярнулася ў родны храм і каб у ім адправілі памінальную службу па яго родным. Гэту гісторыю расказала настаўніца бездзежскай школы Галіна Анатольеўна Кавалеўская. У свой час яна стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - цэнрт духоўнай асветы і выхавання". Узнагароду ўручаў цяперашні Партрыяршы Экзарх Веньямін, а хтосьці з камісіі параіў напісаць кнігу пра свой храм і родныя мясціны. Экспедыцыю сустракаюць у прадмесці Белаазерска. Месца сустрэчы невыпадковае: некалі тут быў храм, пра што сведчыў надпіс на камені. Эфір праграммы "Святло душы": 5.04 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор 6.04 у 17.30 і 9.04 у 8.15 на канале "Культура". / sobor.by/ (просмотров 331) |
Новости разделов: