Паніхіда на спачын душы Максіма Багдановіча адбудзецца 9 снежня ў Гродне

  9 снежня ў дзень 125-годдзя са дня народзін Максіма Багдановіча на магіле маці паэта ў Гродне адбудзецца паніхіда на спачын душы паэта і яго бацькоў. Пачатак 9 снежня а 12-й гадзіне.

Магіла маці – Марыі Афанасьеўны - знаходзіцца каля ўвахода ў Свята-Марфінскую царкву (Гродна, праваслаўныя могілкі вул. Антонава).

Тыс часам у Мінску сёння, 8 снежня (чацвер), у культурніцкай прасторы "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ "Мост") адбудзецца адкрытая лекцыя літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча "Цыкл вершаў Максіма Багдановіча “Каханне і смерць”: тэкст і кантэкст". Пачатак а 18:30. Уваход вольны, паведамляе lit-bel.org.

Тэмы для абмеркавання:

— космас “Вянка”

— Эрас і Танатас у сусветнай культуры

— Багдановіч versus сімвалізм

— сюжэт “Кахання і смерці”

А 11 снежня гродненскі Клуб праваслаўнай размовы запрашае на літаратурна-мастацкую вечарыну да 125-годдзя Максіма Багдановіча. Імпрэза адбудзецца ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора Гродна (Акадэмічная, 2). Пачатак у 18:00. Уваход вольны.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць:

- Данута Бічэль, паэтка, стваральніца музея Максіма Багдановіча ў Гродне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы;

- Міхась Скобла, паэт, перакладчык, эсэіст (Мінск);

- Анатоль Брусевіч, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;

- Протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора;

- Іерэй Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора;

- Таццяна Грыневіч-Матафонава, спявачка (Мінск).

orthos.org, pokrovgrodno.org/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.