Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы

  21 сакавіка турыстычны клуб "Алеут" брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае моладзь наведаць філіял літаратурнага музея Янкі Купалы "Акопы" ў вёсцы Харужанцы.

Збор у 11.40 на паркоўцы каля будынка нядзельнай школы (Мінск, вул. Прытыцкага, 65).

Экскурсія запланавана на 13.00. Уваход у музей для дарослых - 2р.20 кап., для дзяцей старэйшых за 6 гадоў – 1 р. 10 кап., 0-6 гадоў - бясплатна. Агульная экскурсія на ўсю групу каштуе 10 руб.

Пасля экскурсіі па літаратурна-дакументальнай экспазiцыi - пешы пераход да мемарыяльнай часткi музея – 2,5 км па грунтавой дарозе. Затым група пойдзе на ўсход у пошуках гары Сухая (333 м) – вышэйшая кропка Лагойскага раёна. Кажуць, яна знаходзіцца на прыватнай тэрыторыі, але звонку можна паглядзець. Калі будзе час, то можна будзе паглядзець на Лысую Гару (342 м, другая па велічыні вяршыня ў Беларусі).

Хто едзе і ёсць свабодные месцы ў аўто – дайце знаць кіраўніку клубу: 80295049014 (+ Viber) - Іван.

Адзежа: досыць цёплая і непрамакальная (асабліва абутак).

Ежа: гарбата ў тэрмасах, бутэрброды.

Творчае заданне: было бы вельмі добра каб і дзеці, і дарослыя ўспомнілі нейкія вершы ці ўрыўкі з паэм Янкі Купалы. Не абавязкова на памяць, можна і пачытаць проста з ліста.

Варыянт дабрацца на аўтобусе: з плошчы Бангалор у 8.54 едзе 381 аўтобус да вёскі Вялікія Бясяды, адтуль 2.5 км пешшу да музея. Наступны аўтобус (№ 369) толькі ў 13.30. Так што лепш кансалідавацца па машынах.

Калі ёсць пытанні – пішыце/званіце:

Іван 80295049014 (+ Viber) - кіраўнік клубу./ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.