Пешаходная экскурсія "Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў" пройдзе 29 кастрычніка

  Пешаходная экскурсія "Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў" пройдзе 29 кастрычніка і пачнецца ў 13:00.

Праваслаўная царква, перанасычаная ўладай і заможнасцю, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала – і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары – падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць – пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы – зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб’екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі – вузкая цярністая сцежка – ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца… Іх лікі сёння – на царкоўных абразах, іх імёны – шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час.

У знакавы дзень, калі восемдзесят год таму ў Курапатах быў расстраляны цвет беларускай творчай інтэлігенцыі, мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячаў з падобным лёсам, але пачнём ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўнай семінарыі… запрашаем усіх цікаўных!

Кошт экскурсіі: 8 руб. папярэдне, 10 руб. на месцы.

запіс у групу:

+375297040018, +375297978744

vk.com/minskmartyrs / sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.