140-годдзю выдатнага рэгента і кампазітара Паўла Часнакова прысвечана праграма “Святло душы”
26 ДЕКАБРЯ 2017 (Вторник) 16:54:10 Павел Часнакоў нарадзіўся ў 1877 годзе ў падмаскоўнай вёсцы ў сям'і рэгента і з маленства спяваў у царкоўным хоры. У сямігадовым узросце бацька аддаў хлопчыка ў маскоўскае Сінадальнае вучылішча царкоўнага спеву, якое той скончыў з залатым медалем. Малады рэгент працуе ў храмах Масквы, дае ўрокі спеваў у гімназіях і жаночых пансіёнах. Хор пры царкве Святой Троіцы пад яго кіраўніцтвам лічаць лепшым ў Маскве. Казалі: “Не пеўчым плацілі, а яны плацілі, каб іх прынялі ў хор Часнакова”.Дасягнуўшы вышынь рэгенцкага майстэрства ў дарэвалюцыйнай Расіі, ён, беражоны Богам ад рэпрэсій, прадоўжыў служэнне Царкве і харавой справе і ўзгадаў новае пакаленне харавых дырыжораў, у тым ліку беларускай харавой школы. На пачатку 20-га стагоддзя ён -- прызнаны аўтар духоўнай музыкі, дае канцэрты па Расіі як дырыжор, аднак, пажадаўшы ўдасканальваць кампазітарскае майстэрства, паступае ў кампазітарскі клас Маскоўскай кансерваторыі, якую заканчвае летам 1917 года. У савецкай Расіі Павел Часнакоў выкладаў харавую справу ў Маскоўскай кансерваторыі, працаваў хармайстрам Вялікага тэатра і кіраваў капэлай маскоўскай філармоніі. Разам з тым, ён стаў апошнім рэгентам храма Хрыста Збавіцеля ўзарванага ў 30-я гады. Кажуць, гэты акт вандалізму так узрушыў Паўла Рыгоравіча, што ён перастаў пісаць музыку і даў своеасаблівы зарок маўчання. Павел Часнакоў пакінуў шмат царкоўных песнапенняў, у якім захаваў рускі харавы строй. Пасля яго спачыну ў 1944 годзе “Журнал Московской Патриархии” ў некралогу пісаў: “Этот замечательный композитор осмыслил церковную музыку как молитвенные крылья, на которых наша душа легко возносится к престолу Всевышнего". На працягу многіх гадоў Павел Часнакоў працаваў над кнігай “ Хор и управление им”, якая дагэтуль з”яўляецца падручнікам для маладых дырыжораў. Вось адна з яго парад рэгентам і кожнаму харавому дырыжору: Дурное или хорошее отношение регента к певцам и певцов к регенту имеет соответствующее влияние на исполнение. Ведь что такое исполнение? Это – теснейшее духовное общение, полное слияние душ певцов с душой регента. Регент в момент исполнения – солнце, певцы – цветы. Как цветы раскрываются и тянутся к солнцу, впитывая его животворящие лучи, так и певцы в момент исполнения открывают свои души, принимая в них излучение вдохновения регента и вдохновляясь. 140-годдзе Паўла Часнакова было адзначала канцэртам “Харавыя легенды” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у якім прагучала Літургія Іаана Залатавуста і свецкія хоры кампазітара. Гэта масштабны праект Асацыяцыі харавых дырыжораў Беларусі, якую ўзначальвае госць праграмы дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, загадчыца кафедры харавога дырыжыравання Інэса Бадзяка. Слухайце праграму “Святло душы” 23 снежня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”. / sobor.by/ (просмотров 3335) |
Новости разделов: