Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понедельник) 10:32:40 Публікуем расклад расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на жнівень. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com, vk.com.Мінск 6 верасня, пятніца – дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма Шахмуця, архімандрыта Жыровіцкага (1946), сабору Жыровіцкіх святых 9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/ 7 верасня, субота 7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу) http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij 8 верасня - нядзеля 12-я пасля Пяцідзясятніцы, Уладзімірскай іконы Найсвяцейшай Багародзіцы 8:30 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) (кожную 2-ю нядзелю месяца) https://www.facebook.com/church.suharava/, http://arhangelhram.by/bogosluzhenie 13 верасня, пятніца 9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/ 14 верасня, субота - пачатак індыкта - царкоўнага года (царкоўнае навалецце) 7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу) http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij 20 верасня, пятніца 9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/ 21 верасня, субота – Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі 6:30 (7:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу) http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij 22 верасня - нядзеля 14-я пасля Пяцідзясятніцы 10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. “Няміга”) http://minda.by/расписание-богослужения/ 27 верасня, пятніца - Узвышэнне Святога і Пачэснага Крыжа Гасподняга 9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу) https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/ 28 верасня, субота - Ражкоўскай іконы Божай Маці (1942) 7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу) http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij Мінская вобласць 1 верасня - нядзеля 11-я пасля Пяцідзясятніцы 7:00 - Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы (г. Заслаўе, Мінскі р/н) https://vk.com/zaslavl_hram, https://www.facebook.com/groups/zaslavlsobor 9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н) 9:00 – царква ў гонар Сабору беларускіх святых (в. Любань, Вілейскі р/н) 15 верасня - нядзеля 13-я пасля Пяцідзясятніцы 9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н) 29 верасня - нядзеля 15-я пасля Пяцідзясятніцы, пасля Узвышэння 9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н) Гродна 1 верасня - нядзеля 11-я пасля Пяцідзясятніцы 9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10 (кожную 1юю нядзелю месяца) http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau 7 верасня, субота 9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6 http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau 8 верасня - нядзеля 12-я пасля Пяцідзясятніцы, Уладзімірскай іконы Найсвяцейшай Багародзіцы 10.00 - Ніжняя царква Старога замка, вул. Замкавая, 21 14 верасня, субота - пачатак індыкта - царкоўнага года (царкоўнае навалецце) 9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6 http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau 9.00 - Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23 http://pokrovgrodno.org/be 15 верасня - нядзеля 13-я пасля Пяцідзясятніцы 9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90 (кожную 3юю нядзелю месяца) http://svbs.by/church/raspisanie 21 верасня, субота – Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі 9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6 http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau 22 верасня - нядзеля 14-я пасля Пяцідзясятніцы 9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 4юю нядзелю месяца) http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html 28 верасня, субота - Ражкоўскай іконы Божай Маці (1942) 9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6 http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau 9.00 - Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23 http://pokrovgrodno.org/be + бонус: Вільня Праваслаўная Боская літургія на беларускай мове для ўдзельнікаў Кангрэса даследчыкаў Беларусі і ўсех ахвочых, з дабраславення мітрапаліта Інакеція Віленскага (Праваслаўная царква ў Літве). Час: 28 верасня (субота) 8:00-8:50. Месца: царква св. Параскевы Пятніцы*, Вільнюс, вул. Вялікая, 2 (Vilnius, Didžioji g. 2, https://www.paraskevi.lt). *Царква Віленскай беларускай гімназіі ў міжваенны час. Богаслужэнне арганізавана секцыяй “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі” і Супольнасцю багасловаў і царкоўных дзеячаў у замежжы. Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове? А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах. Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве. Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове. У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці: Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага) Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка) Ларысы Геніюш (7 красавіка) Максіма Багдановіча (25 мая) (Падрабязней – на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431)./ sobor.by/ (просмотров 2112) |
Новости разделов: