BEL ENG DEU FRA



Лёсу беларускага паэта Сяргея Новика-Пяюна прысвечаны чарговы выпуск праграмы «Святло душы»

 
  
28 АВГУСТА 2014 (Четверг) 15:49:30
Чарговы выпуск праграмы «Святло душы» прысвечаны лёсу беларускага паэта, кампазітара і мастака Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна, вязня Калдычоўскага лагера смерці.

... 9 сакавіка 1962 года ў Баранавічах пачаўся судовы працэс над катамі Калдычоўскага лагера смерці. Шэсць дзён выступалі былыя яго вязні і сведчылі пра нечалавечыя здзекі, учыненныя іх жа землякамі-паліцаямі. Адзін з катаў, выслухаўшы чарговыя паказанні, прызнаўся: ”Там было яшчэ горш. Калдычова- гэта была яма смерці”. Яны атрымалі справядлівае пакаранне за кроў замучаных 22 тысяч нявінных ахвяр. Чалавекам, які ініцыіраваў гэты працэс, быў беларусі паэт, кампазітар і мастак Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн.

Калыскай яго маленства была маляўнічая веска Лявонавічы на Нясвіжчыне. Тут ўражлівы хлопчык пачаў пісаць. Крыху пазней Сяргей Новік стане Новікам- Пяюном, калі ўсвядоміць сябе творцам. Пасля вучобы ў Нясвіжы і Вільні ен вяртаецца ў родную веску, арганізуе народны хор, тэатральны гурток, а ў наваколлі - тайныя беларускія школы. За гэту падтрымку нацыянальнага духу ў народзе ўлады асужваюць яго на пяць гадоў і высылаюць у глыб Польшчы. Але хіба можна пазбавіць паэта голасу, тым больш закаханага паэта?

Лідачка, Лідзія Аляксандраўна Валасовіч-Хільтова, сваячка Максіма Багдановіча, - яго першае юнацкае захапленне. Яны расталіся, а потым сустрэліся ў лагеры смерці.

»...Сонца хілілася да захаду. З жаночага барака выйшла прыгожая жанчына з доўгімі каштанавымі валасамі. Яна была апранута ў сінюю, як васількі, сукенку з лагернымі нашыўкамі . У руках трымала бляшанку. Жанчына азірнулася і сказала:

- Добры дзень, Сярожа! Не пазнаў мяне? Я - Ліда!

- Добры дзень Лідачка, -адказаў я. Вось дзе лес судзіў нам сустрэцца!

Гэта была Лідзія Аляксандраўна Хільтова, з якой я вучыўся і сябраваў. Ліда сказала, што яна ў лагеры з мужам- свяшчэннікам Георгіем Хільтовым... «Браты-святары Георгій і Мікалай Хільтовы трапілі ў лагер па даносу здраднікаў. Яны ратавалі палонных і яўрэяў, лячылі партызанаў, прымалі сувязных, хавалі зброю. Ім дапамагалі жонкі, таму Лідзія і Надзея Хільтовы таксама аказаліся ў Калдычове.

»...За 16 кіламетраў ад Баранавіч, на беразе возера, знаходзіцца былы маёнтак Калдычова. Прыгожыя дрэвы раскінулі свае кучаравыя кроны, красуе бэз, бестурботна шчабечуць птушкі.

Але вось перад вамі вырастае пяціметровай вышыні агароджа. За струнамі густа нацягнутага калючага дроту ходзяць схуднелыя людзі з белымі палоскамі на грудзях і спіне. Гэта асуджаныя фашыстамі на смерць савецкія грамадзяне. З лета 1942 года гітлераўцы арганізавалі ў Калдычове лагер смерці і гэты цудоўны куток Беларусі стаў месцам жахаў і гора...»

Браты Хільтовы і іх жонкі загінулі ў ліпені 1944 года, калі гітлераўцы ліквідзіравалі лагер. Разам з імі была растраляна жонка Сяргея Новіка-Пеюна з дачкой. Сам ён цудам застанецца жывым, каб сведчыць пра зверствы і напісаць дзецям братоў Хільтовых, як загінулі іх бацькі.

»...Ты- пракажоны! Жыцце твае прамінула без светлых дзён у барацьбе за шчасце людзей, за свабоду. А для цябе асабіста нічога не засталося: ні шчасця, ні раніцы, ні смеху, ні весялосці. Дык іх у цябе і не было. А кожнаму ж хочацца хоць кропельку шчасця, але і гэтай кропелькі ў цябе ніколі не было, няма і не будзе. Ты- пракажоны!..».

Гэтыя радкі Сяргей Новік-Пяюн напісаў у роспачы ў лістападзе 1953 года, абражаны такімі ж асуджанымі людзьмі, як і ён. Пасля вызвалення Беларусі ен вярнуўся ў Слонім і ўзначаліў тутэйшы краязнаўчы музей, адкуль у вайну і трапіў у Калдычова, таму што хаваў ад гітлераўцаў каштоўныя экспанаты, дапамагаў падпольшчыкам распаўсюджваць лістоўкі, дабываць медыкаменты.

Але ў 1945-м, пасля паклепніцкага даносу зайздросніка, савецкая ўлада выпраўляе яго ў сібірскія лагеры.

У 1958 годзе, рэабілітаваны, ен вернецца ў Беларусь. Пакутнік 20 стагоддзя стане сябрам многіх беларускіх мастакоў, літаратараў, паэтаў.

Родныя дзеці ад яго адракліся, затое прыходзілі іншыя, класамі і паасобку, як да мастака і аўтара дзіцячых кніжак. Ен пражыве 88 гадоў і складзе багата песень і вершаў, якія знітуюцца ў кнігі. Ен дачакаецца сваёй творчай вечарыны ў Доме літаратараў. Ён нават напіша ўспаміны пра свае пакуты, але знішчыць іх, таму што пажадае застацца для людзей у мужных і светлых радках...

24 жніўня 2014 года ў Свята-Пакроўскай царкве Клецка і ля храма ў весцы Садовая былі адкрыты памятныя дошкі братам святарам Георгію і Мікалаю Хільтовым, закатаваным у 1944 годзе ў лагеры смерці Калдычова. 27 жніўня - дзень нараджэння Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна, а 28-га - 20 гадоў са дня яго спачыну. Гэта дало падставу расказаць пра лес паэта ў праграме “Святло душы”.

Слухайце праграмму 30 жніўня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 21.30 на канале “Культура”.

У передачы прымаюць удзел пісьменнік Васіль Жуковіч, журналістка Іна Сабалеўская, сын святара Георгія Хільтова Мікалай Георгіевіч Хільтоў.
/ sobor.by/
(просмотров 5017)





Новости разделов:

Искусства

12 НОЯБРЯ 2024
В Минске открылась выставка сербской монахини Марии (Антич) «Святые Новомученики Ясеновацкие в свете Воскресения»
23 ИЮЛЯ 2024
Состоялся III Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает»
18 МАЯ 2024
Когда о семье говорят по-семейному
28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
  СМИ о Церкви

20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
20 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
20 АВГУСТА 2024
О святынях Вилейщины расскажет программ «Свет души»
30 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.