Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”

  У 2023 годзе  хрысціанская супольнасць адзначае 140-годдзе з дня нараджэння свяшчэннапакутніка Парфірыя (Рубановіча) - прэсвітара Заслаўскага.

Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па вобразу Сына Божага, праславіў імя Божае і тым стаў бессмяротным сам.


   Заслаўская мастачка Анастасія Балыш, з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім у пэўны час служыў свм. Парфірый. Яна ладзіць мастацкія праекты, прысвечаныя святому, экспедыцыю па яго мясцінах, а ў юбілейны год прысвяціла шэраг твораў заслаўскаму прэсвітару. Зараз іх і іншыя творы хрысціянскай тэматыкі  можна пабачыць на выставе “Нябесны Заступнік. Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”, якая будзе працаваць у храме Іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасце”.

Запрашаем на ўрачыстае адкрыцце выставы, якое адбудзецца 15.10 а 12 гадзіне па адрасе Мінск, Прытыцкага,65 у канферэнц-зале прыхадскога дом.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.