Пра Францыска Скарыну расказала радыёпраграма “Святло душы”
29 СЕНТЯБРЯ 2017 (Пятница) 12:23:19 Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь зрабіў наведвальнікам унікальны падарунак: магчымасць пабачыць першадрук Францыска Скарыны і нават, дзякуючы цыфравым тэхналогіям, пагартаць яго старонкі. Гэта сабраныя пад адным пераплётам пяць кніг Бібліі, якія Скарына выдаваў на працягу 1517-1519 гадоў у Празе: “Прытчы Саламона”, “Кніга Эклезіяста”, “Песнь песняў”, “Кніга Прамудрасці Божай", “ Кніга Ісуса Сірахава” і "Кніга прарока Данііла”.У свой час лёс кніг Скарыны даследаваў расійскі вучоны Яўген Львовіч Неміроўскі. Гэта было шматгадовае вандраванне па розных краінах, архівах, музеях і бібліятэках, таму кнігу сваю ён так і назваў “Па слядах Скарыны”. Значную частку яе старонак Неміроўскі прысвяціў менавіта кнізе, якая зараз экспануецца ў нашым гістарычным музеі. Вось як пачынае ён свой аповяд: “В первой четверти 19 века, когда Николай Михайлович Карамзин открыл перед россиянами неизведанное прошлое родной страны, просвещённые дворяне стали собирать старые славянские и русские книги. Вскоре на смену дворянам пришли новые библиофилы - набожные и подчас полуграмотные купцы, только-только выбившиеся из крепостного состояния. Об одном из них историк Михаил Погодин писал так: "Во всю свою жизнь Иван Никитич Царский уделял часть своих избытков не на мраморные стены, не на бархатные подушки, не на золотые карнизы,не на лихих рысаков и златокованную сбрую, но на собирание и сохранение драгоценнейших отечественных памятников. Московский первой гильдии купец Иван Никитич Царский пристрастился к собиранию книжных редкостей и не жалел денег, чтобы приобрести рукопись 15 века или произведение типографского станка, которых ещё не было в его собрании”. Царскаму нележалі першадрукі Скарыны, якія ён пераплёў у некалькі тамоў. Перад смерцю ён прадаў частку сваёй бібліятэкі графу Увараву, у тым ліку кнігі Скарыны, якія потым трапілі ў фонды Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы. Лёс кніг Францыска Скарыны, іх цяперашняе знаходжанне з цягам часу былі дакладна вызначаны, але ў біяграфіі іх стваральніка шмат таямніц і “белых плям”. Лёс Скарыны прасочваецца праз дакуманты, судовыя справы, гандлёвыя дамовы і граматы яго часу. А гэта была пара высокага Адраджэння, калі людзі, прыхільныя да навукі, імкнуліся да ведаў без межаў і не было для іх межаў паміж краінамі. Вось так і Скарына - вучыўся ў Кракаўскім універсытэце, магчыма, таямніцы медыцыны вывучаў у Германіі, але ў архіве Падуанскага ўніверсітэта захаваўся дакумент, які падрабязна апісвае экзамен, што трымаў наш асветік перад вучонымі. Адна з загадак Скарыны: чаму ён, доктар медыцыны, узяўся за друкаванне Бібліі? Ці вось яшчэ адно пытанне: пераклад Скарыны беларускі мовазнавец Аркадзь Жураўскі лічыў царкоўнаславянскай мовай ў беларускім варыянце. А якая яна, мова Скарыны, на думку кандыдата богаслоўя прафесара Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэя Сергія Гардуна? Слухайце праграму “Святло душы” па суботах у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” ў 8.30 і 21.30. У перадачы прымае ўдзел захавальніца выданняў Скарыны ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы, кандыдат гістарычных навук Аляксандра Аляксандрына. / sobor.by/ (просмотров 3095) |
Новости разделов: