Пра хрысціянскія высновы ў творчасці Якуба Коласа слухайце ў праграме “Святло душы”

  “...Воспитывали нас в строгом религиозном духе, в послушании и беспрекословном повиновении старшим. Запрещалось, например, кушать не помолившись Богу, нельзя было лечь спать без молитвы, нужно было соблюдать посты и ходить в церковь", - сведчыў пра сямейныя традцыі ў лісце да біёграфа Льва Кляйнберта Якуб Колас, і яны не маглі не адбіцца ў светапоглядзе паэта.

Дастаткова больш уважліва перачытаць яго творы, каб зразумець: многае схавана ў іх глыбіннай плыні, а нешта проста ляжыць на паверхні.

Прыгадаем “Песню аб званах “ на пачатку паэмы “Сымон-музыка”.

Гудам-звонам срэбна-медным

Звоняць звоны на званіцы.

Звоняць звоны ў час дзянніцы,

Надвячэр’ем ясна-бледным,

Звоняць звоны галасныя.

Іх віталі сонца косы,

Агнявыя пасмы-стрэлы;

Нёсся звон іх у свет белы,

Плыў іх гоман пад нябёсы,

У пустэлі патайныя.

Срэбралітаю расою

Іх віталі краскі, травы,

Промень ясны і ласкавы

У той росцы ззяў красою

І вясёлкам ткаў кароны.

Так званілі тыя звоны.

Гэты гімн званам нейкім цудам захаваўся ў выданнях ”Сымона-музыкі” савецкага часу, але з першай рэдакцыі паэмы “Сымон-музыка” Якубу Коласу прыйшлося выкрэсліць многае з таго, што не ўпісвалася ў атэістычны кірунак дзяржавы.

Тэмай хрысціянскага светапогяду Якуба Коласа ў свой час зацікавіўся доктар філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Міхайлавіч Конан, а таксама ўнучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч.

Іх выступленні слухайце ў праграме “Святло душы” 5 лістапада ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.