Праграма «Святло душы» запрашае ў “Дарогу да святыняў”
11 СЕНТЯБРЯ 2014 (Четверг) 18:15:17 На працягу пяці дзен доўжыўся шлях 21-й міжнароднай духоўна-асветніцкай эскпедыцыі “Дарога да святыняў”. Кожны год яна выпраўляецца ад Мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Непагасная Лампада Дабрадатнага Агню,што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і вёсках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баёў, у святых куточках Айчыны.Пачатак “Дарогі да святыняў” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Дабрадатны Агонь асвяціў першае свята беларускага пісьменства. Цяпер яны заўжды поруч, бо ўдзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям. На нашым шляху маленькія весачкі і храмы, якія асвяціць Дабрадатны Агонь. А першы прыпынак заўжды на Святым Полі пад Баранавічамі. Шмат войнаў пракацілася праз яго, і ўсе яны пакідалі свае ахвяры. Пасля Паўночнай вайны ў недрах зямлі засталіся магілы заваёўнікаў-шведаў і рускіх салдат. Потым, у 1771 годзе, была вялікая бітва войскаў Суворава з польскімі канфедэратамі. Пазней праз гэтыя мясціны праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны. Гэта адзін вялікі могільнік многіх часоў і цяжка ўявіць, колькі чалавечых жыццяў абарвалася тут. У 1983 годзе Святое Поле аддалі пад кар’ер, і чалавечыя косці разам з гравіем пайшлі на будаўніцтва трасы Брэст-Масква... Але Сама Маці Божая заступілася за душы продкаў нашых. У каўшы экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога, явілася ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. І страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работы. З таго часу знойдзеная ікона праслаўлена як “Загор (просмотров 4069) |
Новости разделов: