«Святло душы» расказывае пра гісторыю і сучаснасць Лаўрышаўскага манастыра
21 НОЯБРЯ 2014 (Пятница) 16:22:28 У лістападзе 2014 года Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр адзначыў 500-годдзе з часу кананізацыі свайго святога ахоўніка - Елісея Лаўрышэўскага.Звестак пра яго жыцце няшмат. Вядома, што на пачатку 13 стагоддзя ён заснаваў манастыр ля Навагрудка і быў забіты сваім, адоленым бесам, вучнем. Елісей разам з Еўфрасінняй Полацкай стаў адным з пачынальнікаў манаскага жыцця ў Белай Русі. Некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам літоўскага князя Міндоўга - Войшалкам. З даўніх крыніц вядома, што свае хрышчэнне з імем Елісей ен атрымаў ад святога Лаўрэнція Тураўскага, які перад смерцю наказаў яму заснаваць мужчынскі манастыр. У навагрудскіх лясах Елісей заклаў абіцель, якой быў наканаваны трагічны лес. Іншыя лічаць, што Войшалк і Елісей-розныя асобы, прычым першы з іх заснаваў манастыр, а пры другім і пасля таго, як былі знойдзены яго святыя мошчы, Лаўрышава набыло найбольшую вядомасць. Двойчы на манастыр нападалі татары. У 1506 годзе яны памкнуліся захапіць манастыр, але ім падалося, што манастырскі двор напоўніўся ўзброенай коніцай. Татары ў жахе адступілі, а манахі адчулі, што гэта Сілы Нябесныя, па малітвам Елісея, абаранілі святыню. Гэты цуд, а таксама сведчанні пра ацаленні ля мошчаў Елісея, далі падставу, на віленскім саборы 1514 года, далучыць яго да ліку святых. Але ў 1540 годзе татарскае войска захапіла і зруйнавала манастыр, Перад тым манахі схавалі мошчы святога Елісея ў зямлю, і месца іх знаходжання дагэтуль невядома. Існуе павер”е: яно адкрыецца, калі манастыр будзе адроджаны. Лаўрышаўскаму манастыру не аднойчы імкнуліся вярнуць былую славу. Ен адбудоўваўся на новым месцы, ля якога узнікла цяперашняя веска Лаўрышава. Сведкай таго засталася старадаўняя царква, якая захавалася да нашых дзен. Перад Першай сусветнай вайной ініцыятарам яго аднаўлення стаў архіепіскап Мінскі Мітрафан Краснапольскі. Уладальнік суседніх Шчорсаў, граф Храбтовіч-Буцянёў, ахвяраваў кавалак зямлі на беразе Немана, дзе была ўзведзена царква ў гонар прарока Елісея. Аднак, баявыя дзеянні Першай сусветнай вайны парушылі далейшыя планы. На месцы зруйнаванай царквы нейкі добры чалавек пасадзіў куст бэзу. Ля яго знайшлі стары падмурак, на якім распачалі будаўніцва храма ў гонар святога Елісея Лаўрышэўскага, асвечанага ў 2000-м годзе. Адсюль пачалося аднаўлення манастырскага жыцця. Аддзелены ад вескі Гнесічы шырокай плынню Немана, Лаўрышаўскі манастыр раскінуўся на парослых сасной пагорках. Пад час вялікіх святаў,калі маленькі манастырскі храм не можа змясціць ўсіх паломнікаў, службы адпраўляюца сярод соснаў пад адкрытым небам.На гэтым месцы ў 1912 годе пачынала аднаўляцца манастырскае жыццё. Манахаў, як і зараз, было няшмат, Вядома, што аднаго з іх звалі Данат... Падыходзім да высокага пясчанага пагорка. Тут дзве магілы: адна- нядаўна спачылага старца Серафіма, другая - манаха Даната. Яе перанеслі сюды з вескі Турэц, дзе пасля разбурэння манастыра ў Першую сусветную вайну, Данат мусіў пасяліцца. Да яго хінуліся дзеці. Адзін з іх, Зміцер Пучко, які стаў дзякуючы айцу Данату матэматыкам,паставіў на яго магіле, у знак удзячнасці, помнік. Старац Серафім абраў шлях манаскага служэння ў 45 гадоў, калі страціў сваю сям”ю. Перад тым, як трапіць у Беларусь, быў у Адэскім манастыры, потым у святынях Смаленшчыны. А на нашай зямлі яму давялося ладзіць манастырскае жыцце спачатку ў Вялікай Кракотцы пад Жыровіцамі, а потым адраджаць Лаўрышаўскі манастыр. Да старца Серафіма , які прыняў схіму з імем Лазар, імкнулася шмат людзей за мудрай парадай і дапамогай... Пра гісторыю Свята- Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра і яго сенняшні дзень ў праграме раскажуць яго настаяцель Яўсевій (Цюхлоў), манах Феадосій (Забелін) і прафесар, доктар гістырычных навук Сяргей Яўгенавіч Рассадзін. Слухайце праграму “Святло душы” 22 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”. / sobor.by/ (просмотров 5997) |
Новости разделов: