Па шляху 32-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Ашмяны-Гальшаны-Ліда

  Раніцай, у Ашмянах, місіянеры раз'ехаліся ў школы, бібліятэку, тэрытарыяльны цэнтр для састарэлых людзей у Жупраны. Разам з педагогам са Слоніма Лізаветай Іванаўнай Мукасей - у Ашмянскім краязнаўчым музеі. Лізавета Іванаўна - ветэран экспедыцыі. Моладзь слухае яе расказ пра нашы святыні.

У Іўі экспедыцыя наведала храм у гонар дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Маладая паэтка Кацярына Стройлава прысвяціла яму верш.

Лампаду з Благадатным Іерусалімскім Агнем экспедыцыя прынесла ў Свята-Георгіеўскі храм Гальшан. У 2002 годзе яе сустракаў настаяцель Андрэй Леўчанка. Перад святкаваннем 100-годдзя храма ен прывез з Кіева-Пячэрскай лаўры часцінку мошчаў Юлыяніі Альшанскай і замацаваў на іконе святой князеўны. У прытворы фатаграфіі колішніх святароў: вядомага беларускага пастыра Яўгена Баслыка, які служыў тут у цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, Аляксандра Цалкова-цяперашняга Пухавіцкага благачыннага - чалавека дзейснага, пры якім аднавілася царкоўнае жыцце і быў адрамантаваны храм і, канешне, яго будаўніка - протаіерэя Уладзіміра Юзьвюка - актыўнага царкоўнага і грамадскага дзеяча, члена Трэцяй і Чацвертай Дзяржаўнай думы. На царкоўным пагосце яго пахаванне, побач помнік з фатаграфіяй чырвонаармейца Івана Кавецкага, які загінуў смерцю храбрых 3 ліпеня 1945 года “ад рук бандытаў, падчас прачэсвання ляснога масіву ля хутара Клімы”. Яму ішоў 21-ты год.
Пра гісторыю святыні гутарым з настаяцелем Уладзімірам Семянякам.

З айцом Уладзімірам падышлі да Дома культуры, дзе пачалася сустрэча з удзельнікамі “Дарогі да святыняў”.

А далей наведанне знакамітага Гальшанскага замка з мясцовым пачастункам.

Нарэшце “Дарога да святыняў” прывяла ў Ліду - сталіцу Дня беларускага пісьменства.

Ёсць пад Лідай вёска з дзіўнай назвай Лебяда. З даўніх часоў стаяла тут Свята- Мікольская драўляная царква. Напярядані 20 стагоддзя заклалі каменны храм. Нас сустакае настацель Мікалай Ахотніцкі.

Потым яшчэ адна памятная сустрэча з лідскімі пагранічнікамі.

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук гісторык Аляксей Хацееў расказвае пра знакамітыя полацкія каменныя крыжы.

Лідскі пагранічны атрад знаходзіцца на месцы былых царскіх казармаў. З тых часоў тут захаваўся будынак царквы, але на тэрыторыі гарадка пабудавалі новы храм у гонар Сергія Раданежскага. Яго настацель Сергій Шафарост.

Праз некалькі хвілін ля муроў Лідкага замка, у памяшканні гарадской бібліятэкі, старшыня Выдавецкага аддзела Беларускага экзархата Алег Кунцэвіч расказвае пра айчынныя старадаўнія Евангеллі.

Магчыма, калісьці экспедыцыя вернецца ў гэтыя мясяціны, але шляхі наступнай “Дарогі да святыняў” пройдуць па Магілеўшчыне.

Эфір 18 красавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Паўтор у 13.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.