| | 25 АПРЕЛЯ 2018 (Среда) 14:02:59 На мінулых выходных брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пказала сваім падапечным з дзіцячага дома №5, а таксама вучням дапаможнай школы-інтэрната ў Чэхаўшчыне і насельнікам Чэрвеньскага ПНІ спектакль "Казка пра цара Салтана".
Спачатку акцёрскі склад з'ездзіў у Чэрвень разам з членамі брацтва свц.Спірыдона Трыміфунтскага, дзе паказаў насельнікам мясцовага ПНІ спектакль "Казка пра цара Салтана". Дадзеная пастанова з'яўляецца юбілейнай - братчыкі падрыхтавалі ўжо 20 спектакляў у сваёй гісторыі.
Пасля артысты прыехалі ў Мінск на свой родны прыход іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", куды да іх прыйшлі ў госці маленькія сябры з дзіцячага дома №5. Паглядзеўшы казку, пачуўшы ветлівае віншавальнае слова ад старшыні брацтва, атрымаўшы падарункі ад удзельнікаў спектакля, дзеці, перапоўненыя станоўчымі эмоцыямі, пакінулі прыход. Братчыкі ж засталіся на прыходзе рыхтавацца да паездкі ў Чэхаўшчыну.
Ранкам у нядзелю братчыкі, у складзе 15 чалавек, пад кіраўніцтвам свайго духаўніка айца Аляксандра Проніна, узялі курс на паўночны захад, і, пераадолеўшы 60 км, прыбылі ў пункт прызначэння. Як заўсёды, братчыкі пачалі са спектакля. Пасля яго вучні школы пад наглядам сваіх старэйшых сяброў з ліку праваслаўнай моладзі адправіліся на вуліцу для ўдзелу ў квэсце. Выканаўшы ўсе заданні, хлопцы ды дзяўчаты атрымалі прызы, пасля чаго накіраваліся ў мясцовую сталовую, дзе іх чакаў салодкі стол, падрыхтаваны намаганнямі братчыкаў. Перад развітаннем, дзеці атрымалі традыцыйныя прызы, за якія вельмі былі ўдзячны сваім гасцям.
- Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто прымаў удзел у мерапрыемствах, а таксама ахвяраваў падарункі дзецям: гэта, як звычайна, некаторыя з прыхажан прыхода, а таксама мінская школа №136, - удзячны кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч.
/ sobor.by/ (просмотров 2814) |