| | 27 ИЮНЯ 2017 (Вторник) 11:30:03 Сябры, у рамках праекта "Расказ паломніка" сёння мы рады запрасіць вас да святой блажэннай Валянціны Мінскай, што пакоіцца на сельскіх могілках вёскі Крысава пад Мінскам. У дзень Сабору Беларускіх святых, 25 чэрвеня, у хрэсным ходзе да месца спачыну блажэннай старыцы ўдзельнічаў наш чытач Алег Лысюк.
Тэкст і фота: Алег Лысюк
Ушанаваў Госпад Беларускі край святымі, што добра дагадзілі Яму! (радок з трапара Сабору Беларускіх святых)
Для мяне стала традыцыяй ездзіць на свята Сабору Беларускіх святых у Гародню. У гэты дзень там кожны год праз увесь горад здзяйсняецца хрэсны ход да храма ў гонар Сабору Беларускіх святых. Але ў гэты раз разам з вернікамі я адправіўся да маці Валянціны Мінскай, якая сваім жыццём праславіла Госпада.
З мінскага кафедральнага сабора да святой Валянціны кожную нядзелю пасля ранішняй Літургіі адпраўляецца хрэсны ход. Ад ст. Інстытут Культуры ідзе цягнік да ст.Пяцігор'е (каля 25 хвілін). На станцыі паломнікі выходзяць і пешшу ідуць да святога месца з малітвай і іконамі - заўвага Рэд. | | | Шлі мы кіламетра 2 з пераважна Іісусавай малітвай, спявалі трапар маці Валянціне. На прыпынку пад час ходу адзін з паломнікаў звярнуў увагу, што трэба маліцца пра духоўныя патрэбы: прасіць у Госпада дапамогі, каб меньш грашыць. Задумаўся. | | Бачылі поле з каласамі, што гнуліся ад ветру - прыгажосць. | | Кожны крок у ходзе набліжае нас да Госпада... | | | | Трыццаць хвілін, што ішлі, праляцелі незаўважна. Калі дасягнулі месца спачыну святой Валянціны Мінскай, нас прывітаў з іконы Сабор Беларускіх святых.
Аўтар наступных фота: Кацярына Ермакова | | | | Паломнікі добра папрацавалі над упрыгожваннем святога месца. Васількі і рамонкі дарылі святочны настрой людзям. Дэкаратыўныя крыжыкі ззялі на сонцы. Былі і рушнікі з усіх абласцей Беларусі – гэта наша геаграфія святасці: Полацк, Тураў, Жыровіцы, Пінск, Менск, Слуцк, Беласток, Карма, Гомель, Бярэсце, Віцебск і іншыя гарады і вёскі. | | | | | Трэба ведаць сваіх святых, маліцца ім і шанаваць іх. Яны - святая гісторыя нашага краю і нашы карані, душа нашага народу. Калі мы будзем задумвацца над гэтым, то зразумеем, хто мы ёсць.
Усе Беларускія святыя за нас маліцеся Госпаду, / каб мы ў веры і справах плод добры прынеслі / (радок з трапара Сабору Беларускіх святых) | | | | | | | | | ***
Праект "Расказ паломніка" прысвечаны вашым вандроўкам да святых месцаў. Кожны хоць аднойчы здзяйсняў паломніцтва, успаміны пра якое саграваюць душу, надаюць сілы і натхняюць на новыя прыгоды. Дасылайце свае гісторыі разам з фота на адрас info@sobor.by з пазнакай "Расказ паломніка"!
Таксама глядзіце і чытайце па тэме:
Как паломники собирали васильки для св.Валентины Минской (Фоторепортаж) >>>
"Как пахнет аиром и ландышами!". Место упокоения матушки Валентины украсили к Троице (фото) >>>
К Пасхе паломники облагородили место упокоения святой Валентины Минской живыми украшениями >>>
Да Вербнай нядзелі паломнікі аздобілі месца ўпакаення св. Валянціны Мінскай (фота) >>>
"Зимння сказка!": паломники украсили место упокоения св.Валентины Минской к Рождеству Христову (фото) >>>
Паломник: "У матушки Валентины душа чувствует себя так, как будто побывал на Афоне" >>>
"Мы получаем здесь такую благодать!" - паломники, украшающие место упокоения св.Валентины Минской >>>
Как к празднику Крестовоздвижения паломники преобразили место упокоения св. Валентины Минской >>>
Проповедь о.Александра Микицкого у св.Валентины Минской: "Надо верить. Надо просить. Надо умолять" >>>
Как добраться к месту упокоения святой блаженной Валентины Минской на ЭЛЕКТРИЧКЕ. Фотомаршрут >>>
Как добраться к месту упокоения святой блаженной Валентины Минской из Минска на АВТОМОБИЛЕ. Фото- и видеомаршрут >>>
"Как нежно и со вкусом!" украсили паломники место упокоения св.Валентины Минской к Рождеству Пресвятой Богородицы >>>
Преображение на святом месте: как прошёл праздник на месте упокоения святой Валентины Минской >>>
"У кого душа страждет помощи - матушка Валентина зовёт к себе". Как прошли юбилейные торжества в честь святой Валентины Минской >>>
"Обычно мы таких людей жалеем, но иначе - с блаженной Валентиной". Протоиерей Сергий Лепин о подвиге матушки Валентины >>>
Фоторепортаж. Архиереи БПЦ и паломники со всей Беларуси приняли участие в юбилейных торжествах в честь святой блаженной Валентины Минской >>>
К Собору Белорусских святых паломники украсили место упокоения святой Валентины Минской >>>
Украшения из аира, берёзы и живых цветов встречают паломников к святой блаженной Валентине Минской >>>
50-ю корзинами цветов украсили к Пасхе место упокоения блаженной Валентины Минской >>>
Как из Минска паломники идут к святой блаженной Валентине Минской >>>
"Вся Беларусь принимает её как свою родную мать". Верующие почтили память святой блаженной Валентины Минской >>>
В святочные дни паломники со всей Беларуси посещают место упокоения святой блаженной Валентины Минской >>>
Земля с незримыми ангелами: за утешением паломники едут к блаженной Валентине Минской >>>
Труд на святом месте лечит душу. Как белорусы проводят выходные "у Валентины Минской" >>>
"Матушка Валентина – это большой подарок всем белорусам от Господа" >>>
Вербы, береста, вазы из лозы. Паломники украсили место упокоения святой Валентины Минской >>>
По соседству со святой: воспоминания о жизни матушки Валентины >>>
"Моя вторая мама". Откровения паломников к матушке Валентине >>>
Фоторепортаж: "Сам Господь нас вёл!" Как к матушке Валентине из Минска шёл крестный ход >>>
Митрополит Павел совершил молебен на месте упокоения блаженной Валентины Минской >>>
9 лет назад была прославлена св. Валентина Минская >>>
/ sobor.by/
/ sobor.by/ |
(просмотров 3161) |