Святары, выдаўцы і навукоўцы абмеркавалі запатрабаванасць беларускай мовы ў Царкве
14 МАРТА 2013 (Четверг) 20:09:47 14 сакавіка 2013 ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора прайшла прэзентацыя новых беларускамоўных праваслаўных выданняў, якія выйшлі ў выдавецтве сабора . Менавіта ў гэты дзень ва ўсіх праваслаўных епархіях на тэрыторыі Расіі і СНД праходзяць святочныя мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня праваслаўнай кнігі, прымеркаванага да значнай гістарычнай даты – выпуску першай на Русі друкаванай кнігі, якая вышла ў свет 14 сакавіка 1564 года.Для выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, а таксама Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў 2013 год з'яўляецца знакавым. 20 гадоў таму пачалі выходзіць першыя беларусскій выданні. «Беларускі праваслаўны каляндар», часопіс «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце» паклалі пачатак шырокай культурна-асветніцкай дзейнасці выдавецтва сабора і Брацтва. Прэзентацыя пачалася сумесным спевам малівы «Ойча Наш» на роднай мове. Трэба адзначыць, што беларуская мова не стала прычынай непаразумення сэнсу малітвы, хутчэй, наадварот: прымушала прыслухацца да асаблівага гучанння слоў, якія набылі незвычайную мілагучнасць. У мерапрыемстве прынялі ўдзел праваслаўныя святары з розных гарадоў Беларусі. Прадстаўнікі розных епархій пазнаёмілі прысутных з беларускамоўнымі выданнямі, а таксама расказалі аб сваім вопыце ўжывання беларускай мовы ў царкоўным жыцці: па прыкладу Петра-Паўлаўскага сабора Мінска ў некаторых храмах краіны родная мова таксама выкарыстоўваецца ў богаслужэннях. Нельга не адзначыць выдатную беларускую мову, якую можна было пачуць у выступленні прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчка і перакладчыка протаіерэя Сергія Гардуна. З 1994 года, калі айцец Сергій прыйшоў служыць ў Свята-Духаў кафедральны сабор, кожную пропаведзь ён прамаўляе на роднай мове. Айцец Сергій прэзентаваў беларускі малітваслоў, другое выданне якога выйшла ў мінулым годзе. Святар перакладаў малітвы з арыгінальных грэчаскіх тэкстаў. Як адзначыў настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага сабора і галоўны рэдактар выдавецтва протаиерэй Георгій Латушка, сярод святароў значна ўзрос інтарэс да беларускай мовы, а менавіта да выкарыстання яе ў богаслужэннях і пропаведзях. А гэта значыць, што родная мова ў Царкве запатрабавана. Выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора адно з нямногіх у Беларусі, якое займаецца выданнем кніг духоўна-асветніцкага зместу на роднай мове. Па словах адной з ініцыятарак мерапрыемства – супрацоўніцы Петра-Паўлаўскага сабора Мінска і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Таццяны Матрунчык, - найбольш плённым і значным на падзеі стаў мінулы год, калі святкавалася 400-годдзе заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора - найстарэйшага храма Мінска. Гэтай нагодзе быў прысвечаны выпуск кніг па царкоўнай гісторыі: “Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску. 1612-2012”, “400 гадоў у Праваслаўі”. У тым жа годзе выйшла таксама значная кніга - “Святыя зямлі беларускай. Жыццеапісанні”, а таксама другое выданне праваслаўнага малітваслова на беларускай мове. ” У гэтым мерапрыемстве прымаюць удзел шэраг нашых аднадумцаў: свяшчэннікі, дыяканы, і вельмі прыемна адзначыць, што яны ужываюць беларускую мову ў розных праявах царкоўнага жыцця: не толькі ў пропаведзях і гутарках з прыхаджанамі, але і ў богаслужэннях, – адзначыла Таццяна Матрунчык. – Зусім інакш пачалі святары ставіцца да ўжывання беларускай мовы. Калі напачатку сярод духавенства і міран адзначалася насцярожанасць да выкарыстання беларускай мовы, то на сенняшні дзень можна казаць, што адносіны да роднай беларусам мовы змяніліся: прыйшло разуменне таго, што беларуская мова не можа быць пагрозай для еднасці Царквы”. У сваім выступленні прафесар БДУ, доктар філалогіі і перакладчык Іван Чарота аспрэчыў міф пра тое, што Праваслаўная Царква не прымае беларускую мову: “Шэраг праваслаўных свяшчэннікаў сёння выкарыстоўваюць беларускаю мову ў пропаведзях і дадатковых богаслужэннях”. Навуковец таксама зазначыў, што паказчыкам запатрабаванасці беларускамоўных богаслужэбных тэкстаў з’яўляецца не іх колькасць, не нават колькасць чытачоў, а менавіта тое, што родная мова нарэшце трапляе ў літургічны абіход. / sobor.by (просмотров 5393) |
Новости разделов: