| | 5 СЕНТЯБРЯ 2018 (Среда) 09:51:59 9 верасня з 13:00 да 16:00 на базе Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца свята звонаў "Строчыцкія перазвоны". Мерапрыемства накіравана на адраджэнне ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музыкі. Арганізатар званарнага канцэрту - дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.
Госці свята пачуюць перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах 18-19 стагоддзя музея Старажытнабеларускай культуры НАН РБ. У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыянты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і творчыя калектывы ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў".
У праграме мерапрыемства:
- Канцэрт пры ўдзеле творчых калектываў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і ансамбля Братэрства званароў;
- Урачыстае богаслужэнне ад святара ў капліцы з в. Каралеўцы;
- Выстава званочкаў;
- Інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей.
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 10.00 руб.;
- для школьнікаў – 5.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Адрас: Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка", за вёскай Азярцо. Як даехаць глядзіце тут./ sobor.by/ etna.by Фота mspring.online (просмотров 1192) |