Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай

 
 
 
 
 
  
31 ОКТЯБРЯ 2018 (Среда) 14:23:19
Брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пры мінскім прыходзе іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" адзначыла Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (28 кастрычніка) ушанаваннем памяці свайго нябеснага заступніка - свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска. У ноч з 26 на 27 кастрычніка духаўнік брацтва протаіерэй Аляксандр Пронін адслужыў разам з братчыкамі начную Літургію.

У Літургіі прымала ўдзел каля 25 чалавек, па добрай традыцыі спяваў мужчынскі хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана. Пасля набажэнства і пропаведзі айца Аляксандра моладзь накіравалася ў брацкі пакой, дзе свята працягнулася агапай.

Гамонка са спевамі і гульнёй на музычных інструментах працягвалася да ранку, але, канешне, гэтага моладзі не хапіла. Таму ў панядзелак увечары, пасля малебна, братчыкі і госці брацтва працягнулі адзначэнне свята ў брацкім пакоі. Важнай падзеяй стала падвядзенне вынікаў чарговых выбараў старшыні брацтва. На гэты раз з яўнай перавагай большасць галасоў была аддадзена Аляксандру Пяткевічу, які гэту пасаду пасля гадовага перапынку будзе займаць ужо другі раз.

У брацтве заведзена, што чалавек, які атрымоўвае другую колькасць галасоў, займае пасаду намесніка старшыні, такім чалавекам стала Наталля Сафронава.

Брацтва таксама падвяло вынікі працы за мінулы год, за які братчыкі падрыхтавалі 2 спектаклі, здейснілі некалькі паходаў, адзін з якіх – з выхавальнікамі дзіцячага дома, арганізавалі паломніцтва ў Брэст, а таксама ажыццяўлялі паслушэнствы на прыходзе і дагляд за дзецьмі з мінскага дзіцячага дома №5.

Дзякуй Богу, брацкая справа жыве, і кожны год у брацтва прыходзяць новыя людзі. Так, у лік братчыкаў была залічана Валянціна Патапеня.

У наступным годзе брацтва плануе зрабіць не менш, таму запрашае зацікаўленых людзей далучыцца да агульнай дзейнасці.

- Запрашаем і вас у брацтва, дзе вы, магчыма, знойдзеце занятак па душы: гэта і дапамога прыходу, і сацыяльная дзейнасць, паломніцтва, паходы і проста зносіны з веруючай моладдзю, - запрашаюць братчыкі.

Брацтва збіраецца па панядзелках у 19.00 па адрасе - вул. Прытыцкага, 65 (ст.м. "Спартыўная"). Звязацца з брацтвам можна па тэлефоне 80295704825, 80447823718 (Павел). Таксама ёсць група ў вк: vk.com/club6343470

/ sobor.by/

(просмотров 1926)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь - приглашаются все желающие
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Вечером 6 октября братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих на литературный вечер
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Минское братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих в свои ряды
4 АВГУСТА 2025 (Понед
4 августа, вечером, братство сщмч. Владимира Хираско приглашает на просмотр фильма «Дом Давида»
6 ИЮЛЯ 2025 (Во
7 июля братство Владимира Хираско организует литературный вечер и приглашает всех желающих
30 ИЮНЯ 2025 (По
Сегодня в братстве - просмотр и обсуждение фильма
23 ИЮНЯ 2025 (По
23 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на беседу «Апостол Павел»
16 ИЮНЯ 2025 (По
16 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на квиз
9 ИЮНЯ 2025 (По
Братство прихода иконы Божией Матери приглашает на беседу, посвященную празднику Святой Троицы

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.