Брацтва Уладзіміра Хіраска павіншавала з зімовымі святамі насельнікаў школы-інтэрната в.Чэхаўшчына

 
 
 
 
 
 
 
  
24 ЯНВАРЯ 2019 (Четверг) 16:04:17
У мінулую нядзелю мінскае моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска здейсніла чарговую паездку ў вёску Чэхаўшчына, каб павіншаваць дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым ды Новым годам.

Паездка была вельмі складанай. І справа была не ў дрэнным надвор'і ці кепскім асфальце па дарозе, а перш за ўсё ў тым, што ў гэтым годзе было як ніколі мала ўдзельнікаў мерапрыемства. Па-першае, саміх валанцёраў. Іх сабралася ўсяго толькі 8 чалавек (цяжка нават уявіць, што калісьці ўсе жадаючыя не маглі ўлезці ў вялікі аўтобус).

Па-другое, з верасня мінулага года ў школе навучаецца і пражывае не больш за 25 чалавек, а дзесяць год таму - больш за 100 вучняў, для той колькасці дзяцей памяшканні і будаваліся. А гэта значыць, што 25 чалавек жывуць у трохпавярховым корпусе, вучацца ў школе з класамі больш чым на 20 вучняў... Менавіта з-за гэтага цяжка ўспрымаць знаходжанне ў такіх велізарных памяшканнях усяго толькі двух дзесяткаў чалавек.

Але, дзякуй Богу, нічога не перашкодзіла адбыцца святу і ў вёсцы Чэхаўшчына. Акцёры падрыхтавалі традыцыйны спектакль, цяпер гэта была пастанова "Спадарыня Мяцеліца" паводле казкі Братоў Грым. Пасля падзеі дзеці накіраваліся на абед, а валанцёры тым часам падрыхтавалі для іх ролевую квэст-гульню: падзяліўшыся на дзве каманды (хлопчыкаў і дзяўчынак), з дапамогай сваіх старэйшых таварышаў дзеці выконвалі заданні - бегалі па снезе, шукаючы пад ім шклянкі з паперкамі. Трэба адзначыць, што яны паказалі сапраўдны камандны дух пры пераадольванні перашкод, дзякуючы чаму і змаглі даць адказ на галоўнае пытанне конкурса.

Пасля гульні братчыкі арганізавалі салодкі стол, за якім усе ўдзельнікі свята паласаваліся рознага кшталту прысмакамі. Пасля ўсяго адбыўся імправізаваны музычны вечар: пад акапанемент баяна ды гітары дзеці разам з дарослымі спявалі песні, павадзілі карагод, пасля чаго адбылося ўрачыстае ўручэнне падарункаў.

Задоўга да захода сонца маленькія насельнікі тутэйшых месцаў праводзілі сваіх гасцей з Мінску і развіталіся да хуткіх сустрэч. І гэта яшчэ раз ажыццявіла ўспамін, як калісьці дзеці не хацелі адпускаць валанцёраў, і тыя вярталіся ў сталіцу бліжэй да апоўначы. І, усё ж, будзем спадзявацца, што гэта далёка не апошняя паездка моладзі Свята-Уладзімірскага брацтва ў Чэхаўшчыну, і што з кожным разам колькасць валанцёраў будзе толькі павялічвацца!

/ sobor.by/

(просмотров 2051)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь - приглашаются все желающие
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Вечером 6 октября братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих на литературный вечер
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Минское братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих в свои ряды
4 АВГУСТА 2025 (Понед
4 августа, вечером, братство сщмч. Владимира Хираско приглашает на просмотр фильма «Дом Давида»
6 ИЮЛЯ 2025 (Во
7 июля братство Владимира Хираско организует литературный вечер и приглашает всех желающих
30 ИЮНЯ 2025 (По
Сегодня в братстве - просмотр и обсуждение фильма
23 ИЮНЯ 2025 (По
23 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на беседу «Апостол Павел»
16 ИЮНЯ 2025 (По
16 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на квиз
9 ИЮНЯ 2025 (По
Братство прихода иконы Божией Матери приглашает на беседу, посвященную празднику Святой Троицы

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.