| | 15 ДЕКАБРЯ 2015 (Вторник) 17:32:05 Моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска арганізавала для дзетак з дапаможнай школы-інтэрната ў Чэхаўшчыне паездку ў сталічны цырк на праграму "Афрыка!?!". У займальную вандроўку адправіліся 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў.
Перад візітам у цырк братчыкі сустрэлі дзяцей у мінскім прыходзе храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", дзе гасцей з Чэхаўшчыны чакала гарбата з хатнімі пірагамі, фруктамі і салодкімі прысмакамі. Духаўнік брацтва святар Аляксандр Пронін і кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч правялі для малых экскурсію па прыходзе. Усе разам наведалі пабудаваны сабор і Свята-Еўфрасіньеўскую царкву.
Пару гадзін пранесліся незаўважна - хутка надышоў час развітвацца і ехаць у цырк, дзе ў 19.00 дзяцей чакала багатая на дзівосы чароўная "Афрыка!?!". Дарэчы, выдаткі за квіткі ўзяў Белдзяржцырк.
/ sobor.by/ (просмотров 3531) |