| | 2 ФЕВРАЛЯ 2020 (Воскресенье) 14:48:25 27 студзеня брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" зладзіла таварыскую сустрэчу па шахматах. Удзел у таварыскай сустрэчы па шахматах прынялі 18 чалавек, якія павялі барацьбу на 8 дошках.
У турніры ўдзельнічалі прадстаўнікі двух мінскіх прыходаў: іконы "Усіх тужлівых Радасць" і святой пакутніцы Анастасіі.
Падрыхтоўка да турніру вялася на працягу месяца. Арганізатарам спаборніцтва выступіў братчык Аляксандр Лапухін.
Перад пачаткам 1 тура каманды атрымалі заданне: абраць капітана і вызначыцца з назвамі. У выніку каманда прыхода святой Анастасіі абрала назву "Шахматысты "Школы набажнасці", а прыходу іконы "Усіх тужлівых Радасць" - "Турэцкі гамбіт". Каманду гасцей узначаліў Аляксей Ермашкевіч, а капітанам гаспадароў абралі Паўла Вабішчэвіча.
Барацьба на дошках вялася на працягу некалькіх гадзін, у агульнай колькасці адбыліся 24 заліковыя гульні ў 3-х турах, па выніках якіх перамогу святкавалі ігракі каманды "Шахматысты "Школы набажнасці".
Трэба адзначыць, што склад каманд быў вельмі разнастайны: былі як дарослыя, так і дзеці, як майстры гульні, так і аматары. Самым малодшым удзельнікам турніра нядаўна споўнілася 8 гадоў. Таксама ў кожнай камандзе было па адному прадстаўніку, які мае 2-гі спартыўны разрад па шахматах.
Дзякуючы зладжанай рабоце суддзяў турніра, ігракі былі растаўлены па дошках адпаведна майстэрству, вопыту і ўзросту. Пасля кожнага тура сапернікі чаргаваліся, а каманда "Турэцкі гамбіт" нават карысталася заменамі. Гульні не зацягваліся, таму што пры неабходнасці суддзі прыбягалі да ўліку часу.
Канчатковы лік сустрэчы: 14,5 х 9,5. Перамога перш за ўсе - не ставілася як асноўная мэта, а ігракі і гледачы проста атрымоўвалі асалоду ад гульні. Такім чынам, можна адзначыць, што перамагло сяброўства.
Вялікую падзяку за правядзенне сустрэчы хацелася б выказаць галоўнаму суддзі спаборніцтваў Паўлу Лашкевічу, уладальніку 1-ы разрада па шахматах, а таксама суддзі-сакратару і галоўнаму арганізатару Аляксандру Лапухіну, які мае 2-і разрад па шахматах.
Дадзены турнір - не першы, які адбыўся пад эгідай брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска, і будзем спадзявацца - не апошні.
Дарэчы, у прыходзе іконы "Усіх тужлівых радасць" праходзяць заняткі па гульні ў шахматы (каб.228 вучэбнага корпуса), удзельнікам якіх можа стаць кожны. Сачыце за аб’явамі, альбо звяртайцеся па тэл.: 297856058(+Viber), 291246327./ sobor.by/ Павел Вабищевич
(просмотров 2318) |